Конкурс песні Еўрабачанне 2003 - 48 конкурс песні "Еўрабачанне". Яго фінал адбыўся 24 мая 2003 года на сцэне Сконта-хол у сталіцы Латвіі - горадзе Рыга. У конкурсе прынялі ўдзел 26 краін. Конкурс 2003 года стаў апошінм конкурсам песні "Еўрабачанне", які праводзіўся ў адзін вечар. На правядзенне "Еўрабачання 2003" латвійскі ўрад даў 2,3 млн. дал.
Вядучыя Вядучымі Конкурса песні "Еўрабачанне 2003" сталі Рэнарс Каўперс і Марыя Навумава. Марыя Навумава пад псеўданімам Marie N стала пераможцай папярэдняга конкурса ў 2002 годзе, Рэнарс Каўперс ў складзе групы Brainstorm заняў 3 месца на Еўрабачанні 2000.
Галасаванне У 2003 годзе, як і ў мінулых конкурсах, выкарыстоўвалася галасаванне тэлегледачоў, але Ірландыя, Расія і Боснія і Герцагавіна выкарыстоўвалі галасаванне журы з-за тэхнічных праблем. Галасаванне журы ў Ірландыі ставілася пад сумнёў у Расіі, але было аб'яўлена, што рэзультаты галасавання журы не адрозніваюцца ад рэзультатаў галасавання тэлегледачоў.
У выніку галасавання на Еўрабачанні 2003 упершыню перамагла Турцыя. На другім месцы спынілася група з Бельгіі- Urban Trad, ёй не хапіла да перамогі ўсяго 2 балы. Расійская група Тату, якая лічылася фаварытам, заняла толькі трэцяе месца.
Фінал
№ Краіна Выканаўца Песня Балы Месца 1 Birgitta Haukdal Open Your Heart 81 9 2 Alf Poier Weil Der Mensch Zahlt 101 6 3 Mickey Hart We've Got The World 53 12 4 Sertab Erener Everyway That I Can 167 1 5 Linn Chircop To Dream Again 4 25 6 Mija Martina Ne Brini 27 16 7 Rita Guerra Deixa Me Sonhar 13 22 8 Claudia Beni Vise Tvoja Nisam 29 15 9 Stelios Constantas Feeling Alive 15 20 10 Lou Let's Get Happy 53 11 11 "Tatu" Ne Ver, Ne Boisia, Ne Prosi 164 3 12 Beth Dime 81 8 13 Lior Narkis Milim La'hava 17 19 14 Esther Harte One More Night 45 13 15 "Jemini" Cry Baby 0 26 16 Olexander Ponomaryov Hasta La Vista 30 14 17 Mando Nevr Let You Go 25 17 18 Jostein Hasselgard I'm Not Afraid To Move On 123 4 19 Louisa Baichele Monts Et Marveilles 29 15 20 "Ich Troje" Zadnych Granic 90 7 21 "F.L.Y." Hello From Mars 5 24 22 "Urban Trad" Sanomi 165 2 23 Ruffus Eighties Coming Back 14 21 24 Nicola Don't Break My Heart 73 10 25 "Fame" Give Me Your Love 107 5 26 Karmen Nanana 7 23
2003 Катэгорыя:2003 год у Рызе Катэгорыя:Май 2003 года