Яўген Карлавіч Цікоцкі (, — ) — беларускі кампазітар, адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі. Народны артыст БССР (1953), народны артыст СССР (1955).
Біяграфія Вучыўся ў Пецярбургу ў псіханеўралагічным інстытуце (1911—1914), дзяржаўным універсітэце (1914—1915). Адначасова з тым у 1914 годзе скончыў прыватнае музычнае вучылішча З. Бонч-Бруевіча.
Пасля дэмабілізацыі з 1920 года жыў у Бабруйску, дзе ў 1927 годзе быў адным з арганізатараў і выкладчыкам у музычнай школе. З 1934 жыў у Мінску. Пісаў музыку для Беларускага радыё, выкладаў у музычнай школе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Яўген Цікоцкі кіраваў Беларускай філармоніяй, потым узначальваў Саюз кампазітараў БССР (1950—1963). Адзін з заснавальнікаў беларускай оперы і сімфоніі ў БССР. У 1970-х, калі гарадскія ўлады руйнавалі гістарычны цэнтр Мінска, Яўген Цікоцкі быў адным з актыўных абаронцаў архітэктурнай спадчыны. Бацька літаратуразнаўца М. Я. Цікоцкага.
Творчасць У творчасці пераважалі разнажанравыя творы гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі, вытокі якіх ляжаць у беларускім фальклоры і масавай песні. У музычнай драматургіі оперных, сімфанічных, вакальна-інструментальных твораў развітая лейтматыўная сістэма. Сярод твораў оперы, музычныя камедыі, дзве араторыі (1939, 1946; абедзве не скончаны), гераічная паэма для баса, хору і сімфанічнага аркестра «Песня пра Буравеснік» (1920; 3-я рэдакцыя — 1944), шэсць сімфоній (1927, 1941, 1948, 1955, 1958, 1963), сімфанічная паэма «50 гадоў» (1966), уверцюра «Свята на Палессі» (1953), канцэрты для трамбона (1934) і фартэпіяна (1954) з аркестрам, хары, песні, музыка для спектакляў і фільмаў.
Оперы: «Міхась Падгорны» (1939; 2-я рэдакцыя — 1957) «Алеся» (1944; новая рэдакцыя «Дзяўчына з Палесся», 1957; у канчатковай рэдакцыі, 1967) «Ганна Громава» (1970)
Музычная камедыя: «Кухня святасці» (1931)
Узнагароды Народны артыст БССР (1953) Народны артыст СССР (1955) Дзяржаўная прэмія БССР (1968)
Літаратура Календарыюм // «Czasopis» № 12/2003.
Спасылкі Евгений Карлович Тикоцкий (1893—1970) СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Минское трио Тикоцких
Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары аперэт Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання