Аляксей Мікалаевіч Якімовіч (нар. , в. Парэчча, ) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1972). Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. З 1982 — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1990).
Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1967 годзе. Аўтар кніжак апавяданняў для дзяцей «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1987), «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), «Сакрэты Тунгускага метэарыта», «Прыгоды шасцікласніка Максіма» (аповесці, 1993), «Пастка для пярэваратня» (аповесці, 1997), зборніка «Аповесці» (2010), «Я, Сямён і барабашка» (аповесць-казка, 2011), «Хітрая ліса», «Каб мама ўсміхалася» (апавяданні, казкі, смяшынкі, 2012), «Як дзядуля ў прыметы верыў» (аповесць, 2012), "Нязваныя госці" (зборнік, 2021).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Гумарысты Беларусі