Лотвіны, Лотва — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 10 км на поўнач ад горада Мядзел, каля вёскі Лотва.
Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1,44 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км. Найбольшая глыбіня 15,1 м. Аб’ём вады 2,81 млн м³. Плошча вадазбору 1,4 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 13—20 м (на поўдні і паўднёвым усходзе 3—7 м), пад лугам, на захадзе параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкі зліваюцца са схіламі катлавіны. Найбольш глыбокая паўднёва-заходняя частка возера. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае каля 20 % плошчы возера. На поўдні выцякае ручай у раку Мядзелка.
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) пазначанае буйное возера Латва. Яно разлягалася ад Латваў (цяпер Лотва) да Маўчанаў, праз яго цекла рака Мядзелка. На яго месцы цяпер тры возеры: апроч "Лотвінаў", яшчэ Ходасы і Расохі.
Паводле "Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага", назва возера — "Лотва", і ля яго аднайменная вёска ЛотваSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Т. 5. Warszawa, 1884. С. 741..
Грунтуючыся на гэтым сведчанні, мовазнавец К. Буга назву Лотва праз прамежкавую форму "Лотъва" выводзіў ад балцкага *Latuva, адкуль назва літоўскай ракі Latuva, і той жа корань у латышскім гідроніме Lat-upе ("рака Лата"), і нават у назве латышоў, якая ад адпаведнага, на сёння дакладна не ідэнтыфікаванага гідронімаK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 514.. Назвы літоўскіх рэк Latuva, Lat-upis, Lat-upys, возера Lat-ežeris звязваюць з індаеўрапейскім *lat- «цячы»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 182.K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507..
Гл. таксама Азёры Беларусі Мядзельскія азёры
Літаратура
Спасылкі Лотвіны
Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна