Руса́лкі — персанажы міфалогіі, чалавекападобныя істоты ці духі, што жывуць у вадзе, каля вады або ў лесе.

У славянскай міфалогіі У заходнееўрапейскай міфалогіі гэта звычайна жанчыны з рыбінымі хвастамі (паводле вонкавага выгляду спадкаемцы старажытнагрэчаскіх трытонаў і сірэн). Вобразы русалак у славянскіх народаў значна адрозніваюцца. У заходніх славян — гэта гарэзлівыя і вясёлыя стварэнні, у Паўночнай Расіі — злосныя і помслівыя істоты, жанчыны з доўгімі валасамі, жонкі вадзянікоў.

У паўднёвых славян русалкі называюцца самадзівамі і віламі, у заходніх — багінкамі, ва ўсходніх — вадзяніцамі, гушкалкамі, ласкатухамі, маўкамі, купалкамі, казыткамі, вадзянамі і маранамі. Для багінкі часам характэрны птушыныя лапы замест ног, а ў самадзівы і вілы — капыты. Усе яны маладыя, прыгожыя, у белым адзенні, умеюць лятаць; багінкі неяк звязаныя з ветрам, здольныя пасылаць буру, град; калі разгуляецца навальніца, значыць, багінкі святкуюць нейкае свята.

Ва ўсходнеславянскай і беларускай традыцыі Усходнеславянскія русалкі — вобраз сінтэтычны. Яны неяк звязаны і з расліннасцю, і з вадой. Можна назваць іх адначасова і духамі прыроды, і душамі памерлых. Напачатку гэта былі, як і ў антычных грэкаў, локусы месца або раслін, духі розных дрэў, рэчак і крынічак — падобна да дрыядаў, наядаў. Цягам часу людзі пачалі лічыць, што русалкі — дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці. Звычайна яны хаваюцца ў цёмнай вадзе, але падчас Русальнага тыдня, калі вада максімальна глыбока праграваецца сонцам, перасяляюцца з рачных і азёрных глыбінь у лясы, лезуць на дрэвы. Больш за ўсё русалкі любяць вярбу і бярозу, ноччу яны гушкаюцца на вецці і водзяць вясёлыя карагоды. Там, дзе яны дурэлі, трава зелянейшая і расце лепш.

Спецыфічныя вераванні існавалі на Палессі: згодна з запісамі святара і этнографа Дзмітрыя Булгакоўскага (1890), пінчукі верылі, што русалкі жывуць не толькі ў вадзе або на дрэвах, але і вельмі любяць хавацца ў жыце і гуляюць менавіта там. Сама назва русалак дала імя старажытнаму святу ўшанавання вясны і зеляніны. Напрыклад, у Гомельскім павеце, паводле сведчанняў Зінаіды Радчанкі, на Купалле дзяўчаты выбіралі з-за сябе адну, якая павінна была іграць ролю русалкі. Яна здымала андарак (спадніцу), заставалася ў адной кашулі з расшпіленым каўняром і распускала валасы. Пасля гэтага дзяўчаты рабілі пудзіла чалавека з саломы і беглі ў поле з песнямі, дзе раскладвалі вялікае вогнішча і кідалі туды пудзіла.

Узаемадзеянне з чалавекам і абярэгі Русалкі, як і германскія ундзіны, — вобраз эратычны. Часам у ясныя летнія ночы яны сядзяць на берагах вадаёмаў і расчэсваюць свае доўгія зялёныя валасы. Відаць, ад іх валасоў ідзе нейкая незвычайная энергія, якая ўплывае на маладых хлопцаў. Звычайна русалкі зацягваюць свае ахвяры — юнакоў — у ваду і топяць іх. Народныя паданні дапускаюць, аднак, і каханне паміж чалавекам і русалкай.

Русалкі баяцца крыжа, круга, часнака, ладану. Каб абараніцца ад русалкі ў полі, палешуку раілася накрэсліць вакол сябе кола і стаць у цэнтр — тады істота будзе толькі бегаць вакол, але не зможа пераступіць рысу і нашкодзіць чалавеку. Але лепшы сродак супраць іх — палын. Ёсць спецыфічная замова ад русалкі:

У літаратуры і мастацтве

Да вобразаў русалак не раз звярталіся мастакі і пісьменнікі: Аляксандр Пушкін у драматычнай паэме «Русалка», Леся Украінка ў паэме «Лясная песня», Адам Міцкевіч (XIX стагоддзе) у баладах «Свіцязянка», «Рыбка». Часта сустракаецца вобраз ундзіны ў нямецкіх рамантыкаў; знакамітай стала казка Ганса Хрысціяна Андэрсена «Русалачка» (яе скульптура з'яўляецца сімвалам Капенгагена).

У п'есе Канстанцыі Буйло «Кветка Папараць» русалкі — галоўныя персанажы:

У вершы Янкі Купалы «Русалка» чытаем:

У Максіма Багдановіча:

Літаратура

Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. — Мн: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5.

Шамякіна Т. I. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна; пасляслоўе I. Чароты. — Мн.: Маст. літ., 2008. — 391 с. (Бібліятэка школьніка). ISBN 978-985-02-0925-2.

Спасылкі

Міфы Бацькаўшчыны

Катэгорыя:Міфічныя істоты Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія Катэгорыя:Беларуская міфалогія Катэгорыя:Культ продкаў Катэгорыя:Сёмуха