Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. , ) — беларускі літаратар, медыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаўСевярын Квяткоўскі «Падарунак для Адэлі»…, блогер.

Біяграфія Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998); на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Рэдактар грамадскага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). Ад 2012 — публіцыст Радыё «Свабода». Сябра БАЖ, Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтраКвяткоўскі Севярын Аляксандравіч // Асабістыя старонкі….

Уваходзіў у склад Партыі аматараў піва.

Творчасць Дэбютаваў у газеце «Наша Ніва» ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты. Публікуецца ў «Нашай Ніве», «Arche», на Svaboda.org і іншых інтэрнэт-пляцоўках. Паводле Севярына Квяткоўскага, у сеціўнай медыяпрасторы рэальнасць і мастацтва пераплятаюцца і набываюць самыя неверагодныя формы.

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навелах; 2012). Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019). Пашыранай версіяй «Фрашак да пляшкі» з’яўляецца кніга «Мы ідзём на Марш!» (2025).

Прызнанне Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі». Лаўрэат прэміі сайту 101blog.net (2007) за лепшы постынг у беларускай блогасферы за 2007 год.

Літаратура Квяткоўскі Севярын Аляксандравіч / Саюз беларускіх пісьменнікаў: Асабістыя старонкі сяброў СБП [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу http://lit-bel.org Севярын Квяткоўскі «Падарунак для Адэлі» // Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца: Вынікі 2012 года [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу http://2013.gedroyc.by/

Спасылкі

http://www.budzma.org/ http://abrykos.livejournal.com/ — блог С. Квяткоўскага ў ЖЖ Творы С. Квяткоўскага на «Беларускай палічцы»

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў