Асо́чнікі (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.
Гісторыя Вядомая з 1554, тады ў вёсцы жылі асочнікі, якія абслугоўвалі Перстунскую пушчу, ёсць пералікі жыхароў з 16 і 17 ст. У 19 ст. Асочнікі — вёска Аўгустоўскага павета, гміны Валавічоўцы, парафіі Тэалін. У 1828 у дзяржаўнай уласнасці — 25 дамоў і 155 жыхароў. У 1886 — 36 дамоў і 271 жыхар. У сяр. 19 ст. жыхары былі ўніяцкага веравызнання. 1 верасня 1959 года перададзена з Соніцкага сельсавета ў Сапоцкінскі пассаветРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13..
Вядомыя асобы Іосіф Лучнік (нар. 1936) — польскі дзеяч на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Саюза палякаў.
Літаратура Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн., 1993.
Спасылкі
Катэгорыя:Сапоцкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна