Бітва за Цхінвалі — бітва між паўднёваасяцінскімі паўстанцамі і расійскім войскам з аднаго боку і грузінскім войскам з другога за горад Цхінвалі, што адбылася 7—9 жніўня 2008 года ў ходзе вайны ў Паўднёвай Асеціі.

Храналогія (расійскія крыніцы падаюць маскоўскі час; + 1 гадзіна ад беларускага) 7 жніўня 23:30 Грузінскае войска адкрыла агонь па Цхінвалі з артылерыі і ўсталёвак залпавага агню «Град». Урад Грузіі абвясціў аб пачатку аперацыі па ўсталяванні ў Паўднёвай Асеціі канстытуцыйнага парадку Абхазія перамяшчае войскі да мяжы з Грузіяй.

8 жніўня 02:46 Грузінскае войска заняло вёскі Дзідмуха, Мугуці і Дмянісі, што ў ваколіцах горадаГрузія заняла тры вёскі

03:30 Грузінскае войска пачало танкавую атаку на паўднёвыя ўскраіны Цхінвалі

04:22 Міністр па рэінтэграцыі Грузіі Цімур Якобашвілі заявіў аб заняцці сёлаў Архоці і Квема Акона ў ваколіцах ЦхінваліЯкобашвілі: Грузінскія войскі ўзялі пад кантроль пяць асяцінскіх сёлаў — Дменісі, Дзідмуха, Мугут, Архоцы і Квемо Окона.

05:31 [http://lenta.ru/news/2008/08/08/ossetia4/ Грузінскае войска заняло Знаурскі раён Паўднёвай Асеціі

7:00 Урад Расіі ініцыяваў скліканне экстранага паседжання Рады Бяспекі ААН (доўжылася з 9 да 10 гадзінаў). Сталы прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін прапанаваў запатрабаваць неадкладнага спынення гвалту ў Паўднёвай Асеціі, але Рада Бяспекі не ўхваліла тэкст прапанаванай заявы.title=Савбяс ААН разыйшоўся, нічога не вырашыўшы наконт асяцінскага канфлікту thumb|Цхінвалі пасля артылерыйскага абстрэлу thumb|Падбіты грузінскі танк у Цхінвалі

7:23 5 грузінскіх самалётаў Су-25 нанеслі ўдар па пазіцыях паўднёваасяцінскіх паўстанцаў ля паселішча ТквярнеціГрузінская авіяцыя нанесла ўдар па Паўднёвай Асеціі

9:13 Паводле Міністэрства друку паўстанцаў:Цхінвалі, падрахунак начнога штурму: загінулі больш за 15 мірных жыхароў. Разбураная значная частка горада

9:23 Паводле грузінскай радыёстанцыі Імедзі : Грузінскае войска заняло Цхінвалі

9:49 Пры абстрэле штаба ССПМ у Цхінвалі параненыя тры расійскія міратворцы.

10:00 МУС Грузіі: расійскі бамбардзіроўшчык скінуў бомбы на грузінскі горад па-за зонай канфлікту

10:37 Грузінскае войска ўсяго заняло 12 вёсак, у тым ліку большасць вакол горада: Атосі, Дзідмуха, Дменісі, Знавуры, Квема Акона, Мугуці, Сарабукі і Хетагурові. Атрад грузінскага войска з 600 чалавек увайшоў у горадGeorgia gains control over 12 villages in conflict zone // Сайт вяшчальнага прадпрыемства «Руставі 2». 8 жніўня 2008.

11:10 Грузінскія снарады трапілі ў расійскія казармыКамандаванне міратворцаў РФ: былі прамыя трапленні артснарядов у казармы, ёсць параненыя і забітыя

11:25 Расійскія самалёты бамбавалі грузінскі горад Горы. Паводле Міністэрства нутраных спраў Грузіі грузінскае войска збіла адзін расійскі бамбардзіроўшчыкRussian aircrafts bomb Gori // Руставі 2. 8 жніўня 2008.

12:46 На вуліцах Цхінвалі працягваюцца інтэнсіўныя баі. Паведамлялася, што грузінскія сілы кантралююць усе ўезды і выезды з горадаГрузінскія вайскоўцы занялі стратэгічныя вышыні ў раёне Цхінвалі .

13:30 Мэр Тбілісі Георгі Угулава паведаміў аб заняцці 70 % Цхінвалі і спыненні агню грузінскім войскам з 15:00 да 18:00 дзеля бяспечнага вываду насельніцтва з горадаGeorgian troops control 70 % of Tskhinvali // Руставі 2. 8 жніўня 2008 ў бок вёскі ЭргнэціOfficials: Georgian Forces Control Large Part of Tskhinvali // Сайт «Civil Georgia». 8 жніўня 2008.

14:40 Агенцтва «Навіны-Грузія» паведаміла аб тым, што ў Цхінвалі спынены агонь, і што Грузія выконвае мараторый для выхаду мірных жыхароў з зоны вайскоўАцаў дзеянняў (састарэлая, другая — пра папярэднюю падзею).

15:00 Калона расійскіх танкаў увайшла на тэрыторыю Паўднёвай Асеціі

15:30 Грузінскія войскі адыходзяць з Цхінвалі

15:48 расійскія самалёты нанеслі ўдар па грузінскіх пазіцыях у ваколіцах ЦхінваліРасійскія самалёты бамбуюць грузінскія пазіцыі ў Паўднёвай Асеціі, войскі РФ уваходзяць у Цхінвалі.

16:47 У Цхінвалі спыніліся баі

17:38 Паўстанцы аднавілі кантроль над Цхінвалі. Паўднёваасяцінскі прадстаўнік у Змяшанай кантрольнай камісіі па ўрэгуляванні Інал Пліеў заявіў аб 3 падбітых грузінскіх танках, а начальнік адпаведнага батальёну Казбек Фрыеў — пра наяўнасць параненыхУ Цхінвалі людзі выбіраюцца з хованак. Паўднёваасяцінскі бок заяўляе аб тысячах загінуўшых

18:24 Расійская 58-я армія пачала абстрэл грузінскіх пазіцый

9 жніўня

09:36 Байцы 58-й арміі прадзерліся да лагера міратворцаў у Цхінвалі

11:41 У Цхінвалі перакінутыя падрадзяленні пскоўскіх дэсантнікаў

11:57 Часткі 58 арміі выціснулі з Цхінвалі грузінскіх вайскоўцаў У другой палове дня грузінскае войска распачала другую спробу штурму Цхінвалі. Пасля масіраванага артабстрэлуГрузія аднавіла абстрэл жылых кварталаў ЦхінваліГрузія аднавіла абстрэл расійскіх міратворцаў, 9 жніўня 2008 грузінскае войска ўвайшло ў горадУсё больш супярэчлівая інфармацыя прыходзіць з Цхінвалі, дзе днём аднавіліся баі. Адначасова з гэтым грузінскі бок паспрабаваў перарэзаць Зарскую дарогу да поўначы ад Цхінвалі, якая злучае горад з Паўночнай Асеціяй (няісная). На пад’ездзе да горада атрымаў асколачнае раненне генерал ХрулёўПад Цхінвалі паранены генерал Анатоль Хрулёў. Таксама Саакашвілі на сустрэчы з апазіцыяй заявіў аб знішчэнні грузінскім войскам 60 чалавек з расійскага разведвальнага батальёна «Усход» з Чачні (Галоўная разведвальная ўправа Расіі)Cааакашвілі: Мы ліквідавалі 60 спецназнаўцаў ГРУ РФ . Позна ўвечары ў горад увайшоў батальён «Усход» (75 чалавек) і на працягу ночы выцесніў грузінскае войскаБатальён «Усход» з Чачні вядзе зачыстку Цхінвалі.

Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Грузіі Катэгорыя:Расійска-грузінская вайна (2008) Катэгорыя:Бітвы XXI стагоддзя Катэгорыя:Жнівень 2008 года Катэгорыя:Цхінвалі