Славамі́р Ге́нрыхавіч Адамо́віч (нар. , станц. Унежма, Анежскі раён, Архангельская вобласць) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»30-годдзе «Тутэйшых» адзначылі ў Мінску, лідар арганізацыі «Правы рэванш», сябра «Таварыства вольных літаратараў»Прадмова да кнігі Юрыя Гуменюка «Краіна нязьдзейсьненых мараў», актывіст Руху салідарнасці «Разам».
Біяграфія Бацькі — Генрых Адамовіч і Юзэфа Чантарыцкая. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску.
У 1986—1992 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1991—1995 гадах працаваў у «Настаўніцкай газеце». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1999 года). З'яўляўся адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».
У сярэдзіне 1990-х гадоў — лідар праварадыкальнай арганізацыі «Правы рэванш», якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва. У 1996 годзе атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны Вялес», заснаваную ў 1993 годзе «Таварыствам вольных літаратараў», за зборнік вершаў «Каханне пад акупацыяй»ЛІТАРАТУРНЫЯ ПРЭМІІ БЕЛАРУСІ .
У лістападзе 1995 года напісаў верш «Убей президента!» (бел. Забі прэзідэнта!), за які быў арыштаваны 6 красавіка 1996 года. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. У зняволенні вёў дзённік, які затым выйшаў асобнай кніжкай «Турэмны дзённік». Праз 10 месяцаў, 7 лютага 1997 года, быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пакаранне, да якога прыгаварыў Славаміра Адамовіча суд, фактычна абмяжоўвалася тым тэрмінам, які ён ужо адбыў у зняволенні. У жніўні 1997 года на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот на знак пратэсту супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ і незалежных журналістаў.
У 2000 годзе знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрка на працягу паўгода. Уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Беларускай партыі свабоды. З 2002 па 2009 год жыў у Нарвегіі (горад Будзё), дзе атрымаў палітычны прытулакСлаваміра Адамовіча затрымалі за жоўта-сінюю стужку . Знаходжанне ў эміграцыі суправаджалася складанасцямі: аднойчы яго жорстка збілі ва ўласнай нарвежскай кватэры, пасля чаго ён прыняў рашэнне часова вярнуцца ў Беларусь, у эмацыйным парыве перад вылетам парваўшы і выкінуўшы свой часовы дакумент мігранта. Тым не менш, у маі 2011 года паэт атрымаў паўнавартаснае грамадзянства Нарвегіі. У апошнія гады жыве на дзве краіны.
Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў».
22 сакавіка 2019 года суд Пухавіцкага раёна прызнаў С. Адамовіча вінаватым у крадзяжы маёмасці і прысудзіў яму 2 гады «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў месцы зняволення). Паводле матэрыялаў следства, у лістападзе і снежні 2018 года Адамовіч некалькі разоў пранікаў на лецішча мясцовага жыхара ў вёсцы Цагельня і вынес больш за 30 прадметаў (мэблю, адзенне, посуд). Усе рэчы, акрамя дзвюх спаленых рэпрадукцый карцін, ён вярнуў пацярпеламу, які ў выніку не выставіў паэту пазоваў. На працэсе Адамовіч цалкам прызнаў сваю віну, патлумачыўшы ўчынак патрэбай «атрымаць псіхалагічную разрадку».
У лютым 2024 года ў інтэрв'ю дзяржаўнаму выданню «Мінская праўда» заявіў, што аб'ектыўна прызнае Святлану Ціханоўскую «прадстаўніком і рэпрэзентантам палітычных апанентаў», аднак праігнараваў яе заклік да байкоту і ўзяў удзел у галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў. Таксама выступіў з пазіцый абароны традыцыйных каштоўнасцей, крытыкуючы сучасную еўрапейскую міграцыйную палітыку і навязванне ЛГБТ-ідэалогіі.
Творчасць Вядомы як аўтар эпатажнай, радыкальнай і грамадзянскай лірыкі. Значная частка твораў прысвечана беларускаму нацыянальнаму адраджэнню і барацьбе з аўтарытарызмам. Акрамя беларускай, Славамір Адамовіч свядома стварае вершы і на рускай мове, лічачы іх неад'емнай і вартай увагі часткай беларускага літаратурнага кантэксту. Паводле самога паэта, у сваіх рускамоўных творах ён дасягнуў высокага ўзроўню правакацыйнасці, даследуючы эратычныя і сексуальныя матывы.
Бібліяграфія «Кальварыйскія клёны» (Мінск, 1990) «Зямля Ханаан» (Полацк, 1993) «Зваротныя правакацыі» (Полацк, 1994) «Каханне пад акупацыяй» (Мінск, 1996) «Спіраль Бруна» (Мінск, 1997) «Плавільшчыкі расы» (Вільнюс, 1999) «Турэмны дзённік» (Мінск, 2001) «Рым» (Мінск, 2011) «Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана» (2016)
Крыніцы
Літаратура Адамовіч, С. Турэмны дзённік: Дакументы, дзённікі, вершы. — 2001. — 160 с. ISBN 9955-437-10-3 Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013. — 22-23 с.
Спасылкі http://berserk5.livejournal.com/ — блог С. Адамовіча ў ЖЖ http://community.livejournal.com/by_slavamir/ — суполка аматараў творчасці С. Адамовіча ў ЖЖ Турэмны дзённік Славамір Адамовіч у даведніку «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Славамір Адамовіч на сайце «Родныя вобразы» http://aljans.by/2011/10/byelaruskaya-partyya-svabody/ http://kamunikat.org/Adamovicz_Slavamir.html http://www.racyja.com/hramadstva/paeta-slavamira-adamovicha-zatrymali/ http://belsat.eu/ru/news/slavomir-adamovich-horosho-chto-hotya-by-vypustili-bez-volchego-bileta/ http://www.radyjo.net/4/91/Artykul/235652 http://pdf.kamunikat.org/27539-1.pdf https://docs.rferl.org/be-BY/2010/03/22/adzin_dzen_palitviaznia.pdf
Катэгорыя:Нарадзіліся 8 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Анежскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі