Эса — рака ў Беларусі, у Крупскім раёне Мінскай вобласці, Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня складае 84 км. Плошча — вадазбору 1040 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 7,28 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,4 ‰.

Назва Назва Эса балцкага паходжання.

Сваёй структурай назва Эса блізкая да балцкіх назваў Іса, Уса. Іх адносяць да групы балцкіх гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, , Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа, Уса (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282..

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55-57.. Балцкае паходжанне гідроніма таксама вызначаецца, калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — (Res-, -et-), Пліса — пруск. Plissinges (Plis-, -ing-).

Гідраграфія

Пачынаецца за 0,6 км на поўдзень ад вёскі Двор-Пярэсіка Крупскага раёна, з поўдня ўпадае ў возера Лепельскае, за 1 км на паўднёвы захад ад горада Лепель. Цячэ ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Ушацка-Лепельскага ўзвышша.

Ад вёскі Забаенне на правым беразе пачынаюцца хваёвыя лясы, якія прасціраюцца па абодвух берагах ракі больш чым на 5 км. За дарогай Лепель — Красналукі рэчышча роўнае, ператворанае ў канал. На працягу стагоддзяў Эса была адным са звенняў воднага ланцуга, які пралягаў між Чорным і Балтыйскім морамі. Цяпер яна значна памялела. У басейне Эсы азёры Бярэшча, Плоч, Аношкаўскае, Луконец, Окана, Задняе, Доўгае, Поўсвіж, Святое і інш.

Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе ў верхнім цячэнні 2-3 км, ніжэй — да 1 км, дзе-нідзе да 6 км. Пойма двухбаковая, у верхнім і сярэднім цячэнні шырынёй 300—600 м, месцамі пашыраецца да 0,5-1 км. Рэчышча ў верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 38 км каналізаванае, шырынёй у верхнім цячэнні 2-5 м, у сярэднім 5-12 м, у ніжнім 10-12 м. Берагі стромкія, абрывістыя, у вярхоўі вельмі нізкія, шырынёй 0,2-0,3 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 0,5-1,5 м, зрэдку 6-12 м.

Асноўныя прытокі: Гнілка, Байна, Свядзіца, Бярэшча, Дзяражынка. Выкарыстоўваецца як прыёмнік меліярацыйных сістэм.

Замярзае ў пачатку 3‑й дэкады снежня. Разводдзе звычайна з 3‑й дэкады сакавіка да канца мая, цягнецца 55 сутак.

Зноскі

Літаратура

Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — 382 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка школьніка). Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 22-28.

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Улы Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чашніцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна