Міхась Дуброўскі (, в. Казелле, , Магілёўская вобласць — ) — беларускі , , .

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915—1916), быў прызваны ў армію. Прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў творчае аддзяленне Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава ў Маскве (1925), быў накіраваны на працу ў Мінск — навуковым супрацоўнікам літаратурнай камісіі Інбелкульта. У 1926—1945 гг. жыў у Маскве, працаваў упраўдомам ва Усесаюзным радыёкамітэце, настаўнічаў (у 1941—1942 гг. працаваў у Башкірыі). Скончыў аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры (1941). З 1945 — старшы выкладчык Брэсцкага педагагічнага інстытута, у 1949—1950 гг. — Літаратурнага інстытута (Масква), у 1950—1957 — Гродзенскага педінстытута.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 года.

Пахаваны на азотаўскіх могілках «Сакрэт» на праспекце Касманаўтаў у Гродне.

Творчасць Выступаў у перыядычным друку з вершамі, п’есамі, артыкуламі з 1918. Суаўтар (разам з П. Шастаковым) п’есы-лібрэта «Уласнай рукой» (газета «Гудок», 1928—1929, пастаўленая ў 1919). У 1926 у яго перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем паэма О. Уайльда «Балада Рэдынгскай турмы».

Узнагароджаны медалямі.

Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 357).

Літаратура

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі