Томас Ёнік (; нар. , Экернфёрдэ, Германія) — нямецкі драматург.

Вывучаў медыявістыку, навейшую нямецкую літаратуру і тэатразнаўства ў Свабодным універсітэце Берліна.

З заснаваннем тэатральнай групоўкі «Тэатр-Афект» пачынае шчыльнае супрацоўніцтва з рэжысёрам Штэфанам Бахманам. У 1997—1999 — галоўны драматург і рэжысёр Венскага дома акцёра пры Гансе Трацэры. Жыве вольным аўтарам у Берліне.

П'есы «Пра крывава-чырвоныя сонцы, якія заходзяць у нябесным шатры» (Von blutroten Sonnen, die am Himmelszelt sinken) «Ратвейлеры» (Rottweiler, 1994) «Ты павінна падараваць мне ўнукаў» (Du sollst mir Enkel schenken)

Прэміі і ўзнагароды Прэмія Франкфурцкай фундацыі аўтараў (1993) Будучыня драматургіі года, прэмія часопіса «Тэатр сёння» («Theater heute»; 1995) Прэмія інстытута імя Гётэ за п'есу «Ты павінна мне падараваць унукаў» («Du sollst mir Enkel schenken»; 1995) Прэмія крытыкі за выбітнае тэатральнае дасягненне за гэтую ж п'есу (1997)

Катэгорыя:Драматургі Германіі