Канфедэрацыя ў Рэчы Паспалітай — палітычны саюз пераважна шляхты для дасягнення пэўных палітычных мэт у выпадку парушэння яе правоў дзяржавай, або для пераадолення палітычных крызісаў.Доўнар, С. 122.

Канфедэрацыі ствараліся як для падтрымкі караля і дзяржаўнай палітыкі, так і для супрацьстаяння яму і дзяржаўным ураднікам (рокаш), што легальна дазвалялася шляхце Рэчы Паспалітай паводле «Генрыкавых артыкулаў». Канфедэрацыі стваралі свае ўласныя органы ўлады (маршалак, генеральнае кола, суды) якія дзейнічалі незалежна ад дзяржаўнай адміністрацыі, уступаючы з імі ў кантакт праз камісараў і паслоў. У адрозненні ад соймаў, дзе часта дзейнічала права аднагалосся, на пасяджэннях канфедэрацый рашэнне прымалася большасцю галасоў. Таму формы канфедэрацыі прымалі напрыклад элекцыйныя соймы і Чатырахгадовы сойм.

Першай канфедэрацыяй шляхты ВКЛ з палітычнымі патрабаваннямі лічыцца з’езд у вайсковым лагеры пад Віцебскам. Потым пачаліся элекцыйныя з’езды 1573—1588 гадоў і была абвешчана Варшаўская канфедэрацыя ў справе абароны правоў рознаверцаў. Стала замацаваўся звычай вайсковых канфедэрацый у ВКЛ падчас вайны са Швецыяй у Інфлянтах і з Масквой, калі дзяржава хранічна не магла разлічыцца за службу, а жаўнеры-шляхта займалі каралеўскія эканоміі і канфіскоўвалі падаткі ў кошт пагашэння запазычанасці.

Працэс канфедэрацыі выглядаў наступным чынам. У выпадку парушэння правоў і дамовы з дзяржавай, або для пераадолення вострага крызісу, шляхта з’язджалася на кола. Ад моманту пачатку канфедэравання шляхта легальна выходзіла з падпарадкавання дзяржаўным ураднікам у тым ліку каралю і гетману. Такая практыка паралізавала войска і дзяржаўныя структуры Рэчы Паспалітай. Да гетманскіх артыкулаў 1609 года такі звязак лічыўся легальным. Аднак дзейнічала правілы поўнай рэпрэзентацыі «Totam Reipublicam» сярод удзельнікаў і «нічога на нас без нас». Калі канфедэратамі былі жаўнеры, з’язджалася таварыства, ротмістры і прадстаўнікі рыцарства-шляхты ад кожнай роты войска, калі адбывалася выбары манарха, прымаўся канстытуцыйны акт узору Варшаўскай канфедэрацыі або рокаш павінна была з’ехацца «ўся Рэч Паспалітая», то-бок прадстаўнікі большасці паветаў ВКЛ і Польскага каралеўства. Потым большасцю галасоў на Генеральным коле абіраўся маршалак і іншыя ўраднікі (палкоўнікі, суддзі). Выстаўляліся патрабаванні або прымаліся рашэнні якія запісваліся ў акт канфедэрацыі. Пад імі падпісваліся ўсе ўдзельнікі. Пасля чаго прысутныя на сходзе ў касцёле кляліся адно другому трымацца разам пакуль не дасягнуць мэты.

Пасля няўдалай канфедэрацыі войска ВКЛ вясны 1604 года, якую намаганнямі Я. К. Хадкевіча здолелі разлучыць, а аднаму з яе правадыроў А. Лісоўскаму абвесціць інфамію, усе наступныя канфедэрацыі ад лета 1604 года спрабавалі трымацца разам, адмаўляліся браць грошы паасобку ротамі, або шляхта асобна ад пяхоты. Да гарадзенскай канфедэрацыі інфлянцкага войска ВКЛ 1610 года ўпершыню далучыўся вялікі гетман літоўскі — Ян Караль Хадкевіч.

Паколькі падчас дзейнасці вайсковых і шляхецкіх канфедэрацый часта дапускаліся злачынствы — наезды на маёнткі, катаванні і рабаванне сялян і іншае, але каралі вяртаючы ўладу над войскам і шляхтай вымушаны былі іх дараваць, акт канфедэрацыі дзе быў спіс удзельнікаў — пасля дасягнення мэты канфедэрацыі часцей усяго спальваўся.

Гл. таксама Варшаўская канфедэрацыя (1573) Генеральная канфедэрацыя (1587) Віленская канфедэрацыя (1599) Канфедэрацыі войска інфлянцкага ВКЛ Менская, Берасцейская, Гарадзенская (1604—1608) і Інфлянцкія (1610—1614) Рокаш М. Зэбжыдоўскага — Я. Радзівіла (1605—1609) гарадзенская канфедэрацыя (1609—1610) канфедэрацыі з маскоўскіх войнаў Берасцейская, Гарадзенская, Сталічная (Львоўская), Смаленская (1610—1614) Львоўская канфедэрацыя (1622) Генеральная канфедэрацыя (1632) Генеральная канфедэрацыя (1648) Канфедэрацыя ў Вербалове (1655) Кейданская канфедэрацыя (1656) Свянцоны звяз (1661—1663) Братэрскі звяз (1661—1663) Рокаш Любамірскага (1665—1666) Генеральная канфедэрацыя (1668) Генеральная канфедэрацыя (1674) Генеральная канфедэрацыя (1696) Варшаўская канфедэрацыя (1704) Сандаміраская канфедэрацыя (1704) Тарнагродская канфедэрацыя (1715) Генеральная канфедэрацыя (1733) Канфедэрацыя генеральная Вялікага княства Літоўскага (1734) Канфедэрацыя Дзікоўская (1734) Канфедэрацыя генеральная Вялікага княства Літоўскага (1764) Слуцкая канфедэрацыя(1767) Таргавіцкая канфедэрацыя (1767) Радамская канфедэрацыя (1767) Барская канфедэрацыя (1768—1772) Таргавіцкая канфедэрацыя (1792—1793)

Генеральная канфедэрацыя Каралеўства Польскага (1812—1813)

Крыніцы

Літаратура Urwanowicz, J. Wojskowe «sejmiki» koła w wojsku Rzeczypospolitej XVI—XVIII wieku / J. Urwanowicz. — Białystok : Dział wydawnictw filii UW w Białymstoku, 1996. — 265 s. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2. С. 36-37. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3. С.39 — 40, 65 −66, 156—157 Bardach J. Historia ustroju i prawa polskiego. Warszawa: LexisNexis, 2009, s. 129—130. ISBN 978-83-7620-192-4

Катэгорыя:Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай