Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі (; 7 (19) ліпеня 1893, сяло Багдадзі, Кутаісская губерня (сучасн. Багдаці, вобласць Імерэці, Грузія) — , Масква, РСФСР) — расійскі , ; футурыст.
Біяграфія Вучыўся ў кутаіскай (з 1902) і маскоўскай (1906—08) гімназіях, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1911—14), дзе зблізіўся з Ц. Бурлюком. У 1923—28 узначальваў літаратурна-мастацкае аб'яднанне ЛЕФ, у 1929—30 — Рэвалюцыйны фронт мастацтваў. Рэдагаваў часопісы «ЛЕФ» («Левы Фронт», 1923—25) і «Новый ЛЕФ» (1927—28) і «РЕФ».
Творчасць Дэбютаваў вершамі «Ноч» і «Ранак» (1912). Першая кніга «Я!» (1913). У ранняй лірыцы, трагедыі «Уладзімір Маякоўскі» (паст. 1913, рэжысёр і выканаўца галоўнай ролі), паэмах «Воблака ў штанах» (1915), «Флейта-пазваночнік» (1916), «Чалавек» (1918) супярэчнасць паміж рамантычна-ўтапічным ідэалам паэта і рэальнасцю, багаборніцкія матывы. Разуменне вайны як сусветнай бяды, найвялікшага злачынства перад чалавекам у вершах і паэмах перыяду І сусветнй вайны («Вайна аб'яўлена», 1914; «Вам!», 19І5; паэма «Вайна і мір», 1915—16, выд. 1917).
Пасля 1917 спроба стварэння міфа пра сацыялістычную светабудову (п'ееа «Містэрыя-буф», 1918; паэмы «150 000 000», 1921; «Уладзімір Ільіч Ленін», 1924; «Добра!», 1927).
3 1919 выпускаў у Маскве агітплакаты «Вокны РОСТА» (ствараў паэтычныя тэксты і малюнкі). У гэтых плакатах, вытворчай і кніжнай графіцы 1920-х г. ярка выявіўся талент Уладзіміра Маякоўскага як мастака (з 1910-х г. рабіў партрэтныя замалёўкі, эскізы лубкоў, тэатральныя работы).
У лірычных паэмах «Люблю» (1922) і «Пра гэта» (1923) сцверджанне непадзельнасці жыцця і кахання. 3 2-й пал. 1920-х г. пераважаюць сатырычныя творы: камедыі «Клоп» (1928, паст. 1929) і «Лазня» (1929, паст. 1930) — антыутопія, не зразумелая сучаснікамі. Паэма «На ўвесь голас» (1930) — сцверджанне шчырасці свайго шляху і надзея на разуменне.
Аўтар аўтабіяграфіі «Я сам» (1922, 2-я рэд. 1928), кнігі «Савецкая азбука» (1919), нарысаў «Маё адкрыццё Амерыкі» (1925), сцэнарыяў фільмаў «Паненка і хуліган» паводле «Настаўніцы рабочых» Э. Д'Амічыса, «Не для грошай нарадзіўся» паводле «Марціна Ідэна» Дж. Лондана, (абодва 1918, зняўся ў галоўных ролях), артыкулаў па пытаннях літаратуры («Як рабіць вершы», 1926), мастацтва і інш. Пісаў для дзяцей («Што такое добра, што такое дрэнна», 1925).
Творчай манеры У. Маякоўскага ўласцівы рамантычнае светаадчуванне, іранічная аголенасць пачуцця, зліццё аўтара з лірычным героем, устаноўка на прамы зварот да аўдыторыі, канцэнтраваная эмацыянальнасць і энергія верша. Уладзімір Маякоўскі — рэфарматар паэтычнай мовы. Зрабіў вялікі ўплыў на паэзію ХХ ст.
Бібліяграфія Полн. собр. соч. Т. 1—13. М, 1955—61.
Беларускія пераклады Дзецям. 1930, пер. з рус. А. Якімовіч; Выбр. творы. Мн., 1940 (Пад.рэд. П.Броўкі); Выбр. творы. Мн., 1952 (Пер. з рус. мовы пад рэд. А. Куляшова); Кім быць? Мн., 1932 (Пер. А. Зіміонка); Як узяць да ладу, што добра, што блага? Гомель, 1932; Дзецям. Мн., 1950; Конь-агонь. Мн., 1955 (пер. А. Якімовіч); Уладзімір Ільіч Ленін : Паэма. 1969 (Пер. П. Броўка); П'есы. Мн., 1985 (пер. з рус. К. Кірэенка); Паэзія / перакл. з руск. Р. Лынькоў, Т. Кляшторны, М. Багун, Р. Барадулін, А. Хадановіч, У. Лянкевіч, В. Рыжкоў). — Мн., 2019. — («Паэты планеты»).
Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Мастакі-плакатысты