Паўль Томас Ман (,  — ) — нямецкі пісьменнік, эсэіст, майстар эпічнага рамана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1929).

Біяграфічныя звесткі Брат Генрыха Мана, бацька Клауса Мана і Эрыкі Ман.

Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце. 3 1933 у эміграцыі.

Творчасць На фарміраванне яго мастацкага метаду паўплывалі І. В. Гётэ, Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, А. Шапенгаўэр, Ф. Ніцшэ.

Дэбютаваў навелай «Распусніца» (1894). Вядомасць прынёс раман «Будэнброкі» (т. 1—2, 1901), у якім на прыкладзе некалькіх пакаленняў адной сям’і пісьменнік паказаў эканамічную і грамадскую дэградацыю нямецкага бюргерства. У адзначаных тонкім псіхалагізмам раманах «Каралеўская вялікасць» (1909), «Прызнанні авантурыста Фелікса Круля» (1910), навелах «Трыстан», «Тоніё Крэгер» (абедзве 1903), «Смерць у Венецыі» (1912, экранізацыя 1971) роздум пра лёс мастака і мастацтва ва ўмовах крызісу бюргерскай культуры. Духоўнае жыццё грамадства напярэдадні 1-й сусветнай вайны ў цэнтры філасофскага рамана «Чароўная гара» (1924). Антыфашысцкімі ідэямі прасякнуты навела «Марыё і штукар» (1930), гістарычная тэтралогія на біблейскую тэму «Іосіф і яго браты» (1933—1943). Найбольш значны твор — філасофскі раман «Доктар Фаўстус» (1947), у якім трагедыя мастака сімвалізуе трагедыю і гістарычную віну Германіі.

Аўтар драмы «Ф’ёрэнца» (1906), кнігі «Развагі апалітычнага» (1918), раманаў «Лота ў Веймары» (1939, пра Гётэ), «Выбраннік» (1951), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац.

Рэалістычныя творы Т. Мана адметныя маштабнасцю канфліктаў, струкгурнай завершанасцю, насычаныя філасофскімі, гістарычнымі і мастацкімі алюзіямі, сведчаць аб яго цікавасці да натуралізму і імпрэсіянізму.

Творы Маленькі спадар Фрыдман / Der kleine Herr Friedemann, (1898) Будэнброкі / Buddenbrooks — Verfall einer Familie (раман, (1901) Тоніё Крэгер / Tonio Kröger, навела, (1903) Трыстан / Tristan, навела, (1903) Каралеўская вялікасць / Königliche Hoheit, (1909) Смерць у Венецыі / Der Tod in Venedig, апавяданне, (1912) , Развагі апалітычнага / Betrachtungen eines Unpolitischen, (1918) Чароўная гара / Der Zauberberg, раман (1924) , Марыё і штукар / Mario und der Zauberer, апавяданне (1930) Іосіф і яго браты / Joseph und seine Brüder, раман-тэтралогія (1933—1943) Гісторыі Якава / Die Geschichten Jaakobs, (1933) Малады Іосіф / Der junge Joseph, (1934) Іосіф у Егіпце / Joseph in Ägypten, (1936) Іосіф-кармільца / Joseph der Ernährer, 1943) Праблема свабоды Das Problem der Freiheit, эсэ (1937) Лота ў Веймары / Lotte in Weimar, раман (1939) Менныя голавы. Індыйская легенда / Die vertauschten Köpfe — Eine indische Legende, (1940) Доктар Фаўстус / Doktor Faustus, раман (1947) , Абраннік / Der Erwählte, раман (1951) Прызнанні авантурыста Фелікса Круля / Bekenntnisse des Hochstaplers Felix Krull. Der Memoiren erster Teil, (1922/1954) Культура і сацыялізм / Kultur und Sozialismus(1929) First prints of Thomas Mann. Collection Dr. Haack, Leipzig (Germany)

Беларускія пераклады Доктар Фаўстус: жыццё нямецкага кампазітара Адрыяна Леверкюна, пра якое расказаў яго сябар: раман / Томас Ман; пераклад з нямецкай мовы і каментарыі В. Сёмухі; [прадмова А. Міхайлава]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 539 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; Пер. з ням. В. С. Сёмухі, У. П. Чапегі; Маст. І. Г. Баранаў — Мн.: Юнацтва, 1996. — 320 с. — (Школьная бібліятэка). Смерць у Венецыі: выбраныя навелы і апавяданні / Томас Ман; пер. з ням. У. А. Папковіча. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 388, с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).

Спасылкі Марыё і штукар

Літаратура Лявонава Е. Ман //

Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі