Кака́ (), поўнае імя Рыка́рду Ізексо́н дус Са́нтус Ле́йты (; нар. , федэральная акруга Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 2002 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Гуляў за «Сан-Паўлу» (2001—2003), «Мілан» (2003—2009, 2013—2014), «Рэал Мадрыд» (2009—2013). З 2014 па 2017 год гуляў у амерыканскім клубе «Арланда Сіці». У снежні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыКака объявил о завершении карьеры.

Уладальнік «Залатога мяча» 2007, найлепшы футбаліст свету па версіі ФІФА 2007.

Дасягненні «Сан-Паўлу» Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2001

«Мілан» Чэмпіён Італіі: 2003/04 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2004 Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2007 (15 гульняў, 10 галоў) Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2007 Чэмпіён свету сярод клубных каманд: 2007 (2 гульні, 1 гол)

«Рэал Мадрыд» Чэмпіён Іспаніі: 2011/12 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2010/11

Зборная Бразіліі Чэмпіён свету 2002 (1 гульня, наймалодшы ў камандзе) Удзельнік чэмпіянату свету 2006 (5 гульняў, 1 гол) Удзельнік чэмпіянату свету 2010 (4 гульні, 0 галоў) Уладальнік Кубка канфедэрацый 2005 (5 гульняў, 1 гол) Уладальнік Кубка канфедэрацый 2009 (5 гульняў, 2 галы)

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арланда Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 2002 Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча»