Ба́рыстар () — катэгорыя адвакатаў у Вялікабрытаніі і краінах Садружнасці, якія ведут справы. Барыстары — адвакаты больш высокага рангу, чым салісітары.
Наяўнасць двух катэгорый адвакатаў не адпавядае сучаснай сусветнай практыцы і тлумачыцца ў асноўным гістарычнымі прычынамі, кансерватызмам англійскай судовай сістэмы, складанасцю вядзення судовых спраў у краінах англа-саксонскай сістэмы права (неабходнасцю прымянення значнай колькасці судовых прэцэдэнтаў і адсутнасцю строгай сістэмы прававых актаў), а таксама нежаданнем барыстараў губляць прывілеяванае становішча і звязаныя з гэтым матэрыяльныя выгады.
У Вялікабрытаніі налічваецца каля 11500 барыстараў (з іх 70 % працуюць у Лондане). Кожны барыстар у гэтай краіне павінен ўступіць у адну з чатырох юрыдычных карпарацый, або палат — Лінкальнс-Ін, , Мідл-Тэмпл або Інер-Тэмпл.
Спасылкі https://web.archive.org/web/20070902092819/http://www.cultinfo.ru/fulltext/1/001/008/098/238.htm
Катэгорыя:Адвакатура Катэгорыя:Юрыдычныя пасады і прафесіі Катэгорыя:Судовая сістэма Ганконга Катэгорыя:Судовая сістэма Новай Зеландыі Катэгорыя:Судовая сістэма Ірландыі Катэгорыя:Судовая сістэма Вялікабрытаніі Катэгорыя:Судовая сістэма Аўстраліі