Ко́нга (саманазва: Kikongo) — мова, распаўсюджаная на захадзе Цэнтральнай Афрыкі, пераважна ў Рэспубліцы Конга, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе. Належыць да моўнай групы банту.

Родная мова народа конга. У 2012 г. мова конга стала ўжывалася 6,5 млн носьбітаў, яшчэ 2 млн носьбітаў ёй карысталіся як другой мовай.

Гісторыя Мова конга сфарміравалася ў дзяржаве Каралеўства Конга. У XVI ст. партугальскія місіянеры пераклалі на яе катэхізіс. У 1645 г. была складзена першая граматыка. У 1648 г. надрукаваны слоўнік. Поўны пераклад Бібліі з’явіўся ў 1905 г.

Асаблівасці Мова конга з’яўляецца тонавай. Падзяляецца на 9 буйных дыялектаў. Крэольскі дыялект кітуба з’яўляецца афіцыйнай мовай у Рэспубліцы Конга. У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ён ужываецца пад назвай конга і таксама мае афіцыйны характар.

У наш час існуе некалькі версій літаратурнай мовы, аднак усе версіі заснаваны на лацінцы.

Кароткі размоўнік Конга Беларуская мова Inga (éé) Так Ve Не Yenge Прывітанне Nki kele zina na nge? Як тваё імя? Mono me katuka na Belarusi Я з Беларусі Matondo Дзякуй Ka diambu ko Калі ласка Mono ke bakisa ve Не разумею Lolula mono Прабачце Lungonia! Мае віншаванні! Yai kele inki ntalu? Колькі гэта каштуе? Lusadisu Дапамажыце

Спасылкі Kongo (Kikongo) Dictionary and grammar of the Kongo language, as spoken at San Salvador, the ancient capital of the old Kongo empire, West Africa Learn Kongo

Катэгорыя:Мовы банту Катэгорыя:Мовы Рэспублікі Конга Катэгорыя:Мовы Анголы Катэгорыя:Мовы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга