Ста́ўка Вярхо́ўнага Галоўнакама́ндавання (Стаўка ВГК, СВГК) — надзвычайны орган вышэйшага ваеннага кіравання, які ажыццяўляў у гады Вялікай Айчыннай вайны стратэгічнае кіраўніцтва Савецкімі Узброенымі Сіламі.
Гісторыя 23 чэрвеня 1941 года быў скасаваны Галоўны Ваенны савет Чырвонай Арміі. У той жа дзень, пастановай Савета Народных Камісараў СССР і ЦК УКП(б) № 825 была створана Стаўка Галоўнага Камандавання Узброеных Сіл СССР . У яе склад увайшлі: С. К. Цімашэнка (старшыня), Г. К. Жукаў, І. В. Сталін, В. М. Молатаў, К. Я. Варашылаў, С. М. Будзёны, М. Г. Кузняцоў .
10 ліпеня 1941 года пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны ў сувязі з утварэннем Галоўных камандаванняў напрамкаў (Паўночна-Заходняе, Заходняе і Паўднёва-Заходняе) пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання. Старшынёй стаў І. В. Сталін, а ў яе склад быў уведзены Б. М. Шапашнікаў.
8 жніўня 1941 года перайменавана ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання (СВГК).
17 лютага 1945 года пастановай ДКА быў вызначаны наступны склад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання: І. В. Сталін (Вярхоўны Галоўнакамандуючы), Г. К. Жукаў (намеснік народнага камісара абароны), А. М. Васілеўскі (намеснік народнага камісара абароны), А. І. Антонаў, М. А. Булганін, М. Г. Кузняцоў. СВГК ажыццяўляла сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам ДКА.
Склад 23 чэрвеня — 10 ліпеня 194110 ліпеня 1941 — 17 лютага 194517 лютага — 3 жніўня 1945старшыняСямён Канстанцінавіч ЦімашэнкаІосіф Вісарыёнавіч СталінІосіф Вісарыёнавіч СталінскладІосіф Вісарыёнавіч СталінСямён Канстанцінавіч ЦімашэнкаАляксей Інакенцьевіч АнтонаўГеоргій Канстанцінавіч ЖукаўГеоргій Канстанцінавіч ЖукаўГеоргій Канстанцінавіч ЖукаўСямён Міхайлавіч БудзённыСямён Міхайлавіч БудзённыАляксандр Міхайлавіч ВасілеўскіКлімент Яфрэмавіч ВарашылаўКлімент Яфрэмавіч ВарашылаўМікалай Аляксандравіч БулганінМікалай Герасімавіч КузняцоўБарыс Міхайлавіч ШапашнікаўМікалай Герасімавіч КузняцоўВячаслаў Міхайлавіч МолатаўВячаслаў Міхайлавіч Молатаў
Фарміраванні Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.
Адрасы Кабінет Сталіна ў Крамлі. першыя дні вайны і да канца 1941 — вуліца Кірава, 37 (б. сядзіба Дакучаева-Салдаценкава), пазней там знаходзілася Прыёмная міністра Абароны СССР, пазней Прыёмная міністра абароны Расіі)В. В. Карпов.Генералиссимус. Кн. 1. М., «Вече», 2009. С. 337—338Юлиан Толстов. Дворец мецената — приёмная министра обороны.Дмитрий Андреев/ Шесть бед — один ответ // «Красная звезда», 26 декабря, 2006.. з 1942 — Крэмль
Цытаты
Дакументы «О создании Ставки Главного Командования Вооружённых Сил СССР.» «О преобразовании ставки Главного Командования и создании Главных Командований Северо-Западного, Западного и Юго-Западного направлений.»
Гл. таксама Вярхоўны галоўнакамандуючы Рэзерв Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага (Першая сусветная вайна) Загад № 270 Загад № 227
Крыніцы
Літаратура
Василевский А. М. Дело всей жизни. 4-е изд. — М., Политиздат, 1983.
Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984.
Спасылкі Даведнік ваенных органаў кіравання РСЧА Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Ваенная гісторыя Расіі Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР