Жаўтазёмы — глебы, якія ўтвараюцца пад шырокалістымі лясамі вільготных субтропікаў, пераважна на матчыных пародах з гліністых сланцаў.

Агульныя звесткі Маюць кіслую рэакцыю, утрыманне перагною невысокае. Жоўтая афарбоўка абумоўлена наяўнасцю гідратаў вокісу жалеза. Агульная магутнасць глебавых гарызонтаў 30-70 см.

Сярод жаўтазёмаў адрозніваюць 4 тыпы: жаўтазёмы, падзолістыя жаўтазёмы, жаўтазёмы глеявыя падзолістыя жаўтазёмы, глеевыя глебы. Жаўтазёмы займаюць шырокія плошчы ў Кітаі, на поўдні ЗША, на паўднёвым усходзе Аўстраліі і ў Новай Зеландыі. У былым СССР распаўсюджаныя ў Заходняй Грузіі і Ленкарані (Азербайджан).

Выкарыстанне Выкарыстоўваюцца для вырошчвання шматгадовых субтрапічных раслін (цытрусавыя, чай і да т. п.), вінаград, эфіраалейныя культуры, тытунь, агароднінныя і іншыя сельскагаспадарчыя расліны.

Жаўтазёмы маюць невялікі запас пажыўных рэчываў, таму патрабуюць вялікіх колькасцяў угнаенняў.

Літаратура Роде А. А., Смирнов В. Н. Почвоведение. — М., 1972. Лесная энциклопедия: В 2-х т./Гл.ред. Воробьев Г. И.; Ред.кол.: Анучин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — 563 с.

Спасылкі Онлайн энцыклапедыя

Катэгорыя:Глебы