Яўген Міхайлавіч Рахманько́ () — беларускі хімік-аналітык. Доктар хімічных навук (1994), прафесар (1996).

Біяграфія Скончыў у 1969 годзе БДУ, дзе і працаваў. З 1992 загадчык кафедры аналітычнай хіміі. 3 1999 па 2006 — генеральны дырэктар прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ».

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па даследаванні экстракцыйных працэсаў розных тыпаў, механізмаў функцыянавання вадкасных і плёначных аніёнселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых асноў. Арганізаваў вытворчасць дыягнастычных матэрыялаў, неабходных для медыцынскіх біяхімічных даследаванняў.

Публікацыі Экстракция гомологов и их энергия гидратации (у сааўт.) //Журнал физической химии. 1987. Т. 61, № 4; Пленочный хлоридселективный электрод на основе трихлормеркуриата тринонилоктадециламмония (разам з С. В. Ламака, В. Л. Ламакам) // Журнал аналитической химии. 2000. Т. 55, № 4. Анионообменная экстракция кислотных красителей солями тринонилоктадециламмония / А. Р. Цыганов, Е. М. Рахманько, Г. Л. Старобинец / Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. — 1980. — № 2. — С. 61—66

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Хімікі Беларусі