міні|180px|Томас Германс, вядучы 30-й цырымоніі прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі. 30-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 9 снежня 2017 года ў Берліне, Германія. Вядучым цырымоніі стаў нямецкі акцёр і комік Томас Германс. Пераможцы былі абраны галасаваннем больш чым 3000 сяброў Еўрапейскай кінаакадэміі. Прэмію за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў расійскі кінарэжысёр Аляксандр Сакураў, а ўзнагародай за еўрапейскі ўнёсак у сусветны кінематограф была ўганаравана французская актрыса Жулі Дэльпі.
Храналогія падзей 22 жніўня 2017 года быў апублікаваны спіс фільмаў, рэкамендаваных да намінавання на Еўрапейскую кінапрэмію (лонг-ліст). У гэты спіс увайшоў 51 фільм з 31 краіны Еўропы.
19 кастрычніка 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё» () ад Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ). Узнагарода прысуджаецца рэжысёру-дэбютанту за першую поўнаметражную стужку. У гэтым годзе за ўзнагароду змагаюцца 5 фільмаў з Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, а таксама сумеснай вытворчасці Балгарыі, Даніі і Францыі.
4 лістапада 2017 года ў Севільі ў межах 14-га Севільскага фестывалю еўрапейскага кіно былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях.
14 лістапада 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у сямі тэхнічных намінацыях. Спецыяльнае журы, скліканае ў Берліне, на аснове конкурснага спісу, вызначанага Еўрапейскай кінаакадэміяй, але не абмяжоўваючыся ім, прыняло рашэнне аб пераможцах у катэгорыях найлепшы аператар, найлепшы мантажор, найлепшы мастак-пастаноўшчык, найлепшы мастак па касцюмах, найлепшы візажыст-грымёр, найлепшы кампазітар і найлепшы гукарэжысёр.
Статыстыка Колькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць меншай за колькасць намінацый, бо шэраг тэхнічных узнагарод прысуджаюцца без выдзвіжэння намінантаў.
Фільмы, што атрымалі некалькі намінацый ФільмКолькасць намінацый«Квадрат»<center>5«Пра цела і душу»<center>4«Забойства свяшчэннага аленя»<center>3«Нелюбоў»«120 удараў у хвіліну»<center>2«Па той бок надзеі»«Франц»«Хэпі-энд»
Фільмы, што атрымалі хаця б адну ўзнагароду ФільмКолькасць узнагарод«Квадрат»<center>6«Нелюбоў»<center>2«120 удараў у хвіліну»<center>1«Голас пачвары»«Здабыча»«Пра цела і душу»«Сера»
Спіс намінантаў і пераможцаў Колер фону паказвае пераможцаў. КатэгорыяНамінантыНайлепшы еўрапейскі фільм«Квадрат» (), рэж. Рубен Эстлунд«120 удараў у хвіліну» (), рэж. Рабэн Кампіё«Нелюбоў» (), рэж. Андрэй Звягінцаў«Па той бок надзеі» (), рэж. Акі Каўрысмякі«Пра цела і душу» (), рэж. Ільдзіка ЭньедзіНайлепшая еўрапейская камедыя«Квадрат» (), рэж. Рубен Эстлунд«Вінсэнт» (Vincent), рэж. Крыстаф Ван Ромпай«Кароль бельгійцаў» (), рэж. Петэр Бросенс, Джэсіка Хоўп Вудварт«Сардэчна запрашаем да Хартманаў» (), рэж. Сіман ФерхоэвенНайлепшы еўрапейскі рэжысёрРубен Эстлунд|100pxРубен Эстлунд — «Квадрат» ()Андрэй Звягінцаў — «Нелюбоў» ()Акі Каўрысмякі — «Па той бок надзеі» ()Ёргас Ланцімас — «Забойства свяшчэннага аленя» ()Ільдзіка Эньедзі — «Пра цела і душу» ()Найлепшы еўрапейскі акцёрКлас Банг|100pxКлас Банг — «Квадрат»Наўэль Перэс Біскаярт — «120 удараў у хвіліну»Жан-Луі Трэнціньян — «Хэпі-энд»Колін Фарэл — «Забойства свяшчэннага аленя»Ёзэф Хадэр — «Стэфан Цвейг: Развітанне з Еўропай»Найлепшая еўрапейская актрысаАляксандра Борбей|100pxАляксандра Борбей — «Пра цела і душу»Жульет Бінош — «Пекнае сонца ўнутры»Паўла Бер — «Франц»Флорэнс П’ю — «Ледзі Макбет»Ізабэль Юпэр — «Хэпі-энд»Найлепшы еўрапейскі сцэнарыстРубен Эстлунд|100pxРубен Эстлунд — «Квадрат» ()Франсуа Азон — «Франц»Ёргас Ланцімас, Эфціміс Філіпу — «Забойства свяшчэннага аленя» ()Алег Негін, Андрэй Звягінцаў — «Нелюбоў» ()Ільдзіка Эньедзі — «Пра цела і душу» ()
Тэхнічныя прэміі Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у сямі тэхнічных катэгорыях:
Самір Фоча (Samir Fočo), гукарэжысёр, Боснія і Герцагавіна Раф Кюнен (Raf Keunen), кампазітар, Бельгія Мэлані Эн Аліўе (Melanie Ann Oliver), мантажор, Вялікабрытанія Васілея Розана (Vasileia Rozana), мастак па касцюмах, Грэцыя Сусана Санчэс (Susana Sanchez), візажыст-грымёр, Іспанія Лукаш Зал (Łukasz Żal), аператар, Польшча Таніна Дзера (Tonino Zera), мастак-пастаноўшчык, Італія
Намінацыя ПераможцаНайлепшы еўрапейскі аператарМіхаіл Крычман — «Нелюбоў» ()Найлепшы еўрапейскі мантажорРабэн Кампіё — «120 удараў у хвіліну» ()Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчыкЁзэфін Асберг — «Квадрат» ()Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмахКатажына Левінска — «Здабыча» ()Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грымуЛеендэрт ван Німвэген — «Сера» ()Найлепшы еўрапейскі кампазітарЯўгеній Гальперын, Саша Гальперын — «Нелюбоў» ()Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёрОрыял Тарага — «Голас пачвары» ()
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт
2017 Катэгорыя:Кінапрэміі 2017 года Катэгорыя:2017 год у кіно Катэгорыя:2017 год у Берліне Катэгорыя:Культура Берліна Катэгорыя:Падзеі ў Берліне Катэгорыя:Падзеі 9 снежня Катэгорыя:Снежань 2017 года