Шлюбная здрада, блудніцтва, адзюльтэр (, — распусны) — добраахвотны палавы акт паміж асобай, што знаходзіцца ў шлюбе, і асобай, якая не з'яўляюцца яго ці яе мужам ці жонкай.

Нягледзячы на тое, што ў розных праўных сістэмах вызначэння адзюльтэру, то бок шлюбнай здрады, адрозніваюцца, агульным для ўсіх з'яўляецца факт сексуальнай блізкасці асобы, якая знаходзіцца ў шлюбе, з пабочнай у адносінах да шлюбу асобай.

Праўныя і культурныя традыцыі Агульнапрынятымі лічыліся ў большасці культур добраахвотныя абавязанні не мець сексуальных партнёраў на боку. Вельмі часта шлюбная здрада была важкай падставай для пачатку шлюбаразводных працэсаў. У некаторых краінах з перавагай парадку сацыяльнага жыцця па традыцыйна-рэлігійных догмах за адзюльтэр чалавек падвяргаўся смяротнаму пакаранню. Зазвычай, кара для жанчын больш суровая, чым для мужчын. Па ўсёй бачнасці, гэта злучана з тым, што на інстытуце крыві, крэўнага сваяцтва гістарычна было заснавана ўспадкоўванне. Такім чынам, здрада жонкі прыводзіла да няўпэўненасці мужчыны ў крэўным сваяцтве з дзецьміЗемское право .

Розныя сучасныя культуры маюць розныя адносіны да этыкі няшлюбнай палавой сувязі: некаторыя асуджаюць гэта, тым часам як іншыя разглядаюць гэты аспект шлюбу як нармальны ці прыдатны ці арганізоўваюць і бароняць асабістую свабоду сексуальных паводзін.

Спасылкі Покровский В. И. Рогоносцы в эпиграммах XVIII века // Чтения в Императорском обществе истории и древностей российских, 1905. — Кн. 3. — Отд. 2. — С. 1-48.

Катэгорыя:Сямейнае права Катэгорыя:Злачынствы