Хіма, або хема (саманазва Bahima) — народ у Цэнтральнай Афрыцы. Жывуць пераважна ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Угандзе. Агульная колькасць (2017 г.) - каля 3 829 000 Hema, Congo Nyoro in Congo, Democratic Republic ofHima
Хіма першапачаткова належалі да нілотскай групы народаў, якая мігрыравала ва Усходнюю Афрыку ў другой палове 1 тысячагоддзя з тэрыторыі Паўднёвага Судана. Маюць агульнае паходжанне з тутсі. Сярод тутсі Руанды ў нашы дні вылучаецца субэтнічная група хіма, якая налічвае каля 12 000 чалавекHima in Rwanda. Галоўны традыцыйны занятак — пастаральная жывёлагадоўля.
Да XVII ст. хіма насялялі землі на поўдзень ад возера Вікторыя, адкуль былі выціснуты земляробамі-сукума. Далейшая міграцыя на паўночны захад суправаджалася прыняццём моў і культурных элементаў суседніх народаў банту. Хіма падзяліліся на 2 буйныя моўныя групы — паўднёвую і паўночную. Прадстаўнікі паўднёвай групы жывуць пераважна ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і размаўляюць на асобнай мове хіма, што адносіцца да групы моў банту. Паўночныя хіма насяляюць захад Уганды, некаторыя тэрыторыі Конга, Руанды і Танзаніі. Яны размаўляюць на дыялекце мовы нколе.
У 1994 г. хіма сталі адной з ахвяр генацыда ў Руандзе. З 1999 г. на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга назіраецца канфлікт паміж хіма і суседнім народам ленду.
Спасылкі The Hima People of Eastern Africa Background to the Hema-Lendu Conflict in Uganda-Controlled Congo
Катэгорыя:Народы Афрыкі Катэгорыя:Народы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Народы Уганды Катэгорыя:Народы банту