Сярге́й Цярэ́нцьевіч Ло́дысеў (, в. Акулінцы Магілёўскай губерні — ) — наркам юстыцыі БССР (1938—1940).

Біяграфія У 1928 годзе накіраваны ў СНК БССР: загадчык інфармацыйна-выдавецкім аддзелам, адказны рэдактар бюлетэня СНК БССР, загадчык Бюро кантролю і выканання.

У 1933 годзе атрымаў юрыдычную адукацыю.

У верасні 1934 года быў выключаны з партыі. З кастрычніка 1934 года прызначаны на працу ў Наркамюст БССР: начальнік планава-фінансавага аддзела, начальнік аддзела падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў.

З снежня 1936 па сакавік 1938 года працаваў на пасадзе начальніка кансультацыйна-кадыфікацыйнага аддзела Наркамюста БССР. Па рашэнні ЦК КПСС адкліканы і накіраваны на працу ў Вярхоўны Суд СССР.

З жніўня 1948 па май 1954 года працаваў на пасадзе Старшыні Судовай калегіі па справах лагерных судоў, пасля — Старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суду СССР.

З 1 сакавіка 1957 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, чатырма медалямі.

Літаратура Из прошлого белорусской юстиции : (о С. Т. Лодысеве) / Эдуард Корнилович // Юстыцыя Беларусі ― 2008. ― № 5. ― С. 78―79

Катэгорыя:Народныя камісары юстыцыі БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння