Honda CR-V — красовер, які выпускаецца кампаніяй Honda з 1995 года. У мадэльным шэрагу маркі пазіцыянуецца паміж кампактным HR-V і поўнапамерным Pilot.
Першае пакаленне (1995–2001)
Honda CR-V першага пакалення дэбютавала на Такійскім аўтасалоне ў 1995 годзе. Гэта быў першы ў гаме Хонды лёгкі пазадарожнік ўласнай распрацоўкі. Годам пазней выйшла амерыканская версія, а ў 1997 годзе CR-V з'явіўся ў Еўропе. У 2000 годзе вытворчасць CR-V для рынкаў Еўропы пачалася на заводзе ў Суіндане (Вялікабрытанія).
У абсталяванне ўваходзіў складны стол для пікніка, які хаваўся пад падлогай багажніка. Салон меў мноства варыянтаў трансфармацыі. Яшчэ адна асаблівасць машыны — двухстворкавыя дзверы багажніка з пад'ёмнай верхняй часткай. На падвешанай на бакавых завесах ніжняй частцы звонку мацавалася запасное кола.
Машына даўжынёй 4,5 метра базіравалася на вузлах Civic пятага пакалення. Абсталёўвалася 129-моцным чатырохцыліндравым рухавіком серыі B20B, якую пазней мадэрнізавалі і давялі магутнасць да 148 к.с. Каробка перадач — пяціступеньчатая механічная або чатырохступеньчаты «аўтамат». Прывад — пярэдні або на заказ — падлучальны поўны, з мнагадыскавай муфтай на задняй восі, якая кіравалася дзвюма гідрапомпамі.
Другое пакаленне (2001–2006)
Другое пакаленне, якое з'явілася ў 2001 годзе, захавала стылістычныя асаблівасці папярэдніка. Аўтамабіль збіралі ў Японіі, Канадзе, Вялікабрытаніі.
Аўтамабіль меў тры асноўныя версіі камплектацыі для Еўропы: S, LS і ES. Базавая S складалася з ABS, франтальных і бакавых падушак бяспекі, электрапрывада вокнаў і люстэркаў з падаграваннем, абмывальнікам фар. LS дадаткова мела кандыцыянер і магнітолу. Таксама быў даступны чатырохступеньчаты аўтамат. ES – з клімат-кантролем, адліванымі дыскамі і супрацьтуманнымі фарамі. Амерыканскія версіі адрозніваліся ўбудаванымі ў бамперы святлоадбівальнікамі і амаль квадратнай выштампоўкай задняга нумарнога знака. У інтэр'еры выкарыстоўвалася абіўка або скура светлых адценняў. Было багацей і абсталяванне: аўтаматычная каробка перадач, поўны электрапакет і GPS-навігацыя.
Бяспека
Трэцяе пакаленне (2006–2012)
Трэцяе пакаленне CR-V з'явілася ў канцы 2006 года. Красовер атрымаў новае дынамічнае аблічча са спадаючай лініяй бакавых вокнаў. Дызайн пазбавіўся ад пазадарожных асацыяцый, стаўшы больш легкавым. Дзверы багажніка сталі цалкам падымацца ўверх, запасное кола размясцілі ў багажніку. У багажніку з'явілася здымная палічка, якая дзяліла яго аб'ём на дзве часткі.
Бяспека
Чацвёртае пакаленне (2012–2018)
Пятае пакаленне (2016–...)
Шостае пакаленне (2022–...)
У ліпені 2022 года было прадстаўлена шостае пакаленне CR-V. Новая генерацыя стала амаль на 80 міліметраў даўжэй за свайго папярэдніка (даўжыня — 4705 мм), колавая база вырасла на 40 міліметраў (2700 мм).
Мадэль першапачаткова паступіла ў продаж у Кітаі і Паўночнай Амерыцы. У адрозненне ад папярэднікаў, не выпускаецца для японскага рынку. У маі 2023 года прадстаўлена ў Еўропе.
На старце продажаў на рынку ЗША прапанаваны чатыры камплектацыі: EX і EX-L з чатырохцыліндравым рухавіком з турбанаддзіманнем аб’ёмам 1,5 л і магутнасцю 193 к.с.; Sport і Sport Touring з гібрыднай сістэмай.
У Еўропе прадаецца толькі гібрыд e:HEV і plug-in-гібрыд e:PHEV, 1,5-літровая версія не прапануецца. Гібрыдная сілавая ўстаноўка ўключае 2,0-літровы бензінавы рухавік, які працуе паводле цыкла Аткінсана, і два электрарухавікі.
Plug-in-гібрыд мае такі самы бензінавы рухавік, два электраматоры і акумулятарную батарэю большай ёмістасці. Запас хода толькі на электрычнасці дасягае да 82 кіламетраў. Абвешчаны вытворцам час зарадкі акумулятара — 2,5 гадзіны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта CR-V