Лідскі гісторыка-мастацкі музей — дзяржаўная ўстанова ў Лідзе Гродзенскай вобласці. Асноўны фонд (2008) налічвае звыш 35 тыс. адзінак захоўвання, агульная плошча музея 1820 м².
Гісторыя Створаны 28 мая 1939 года як музей Польскага краязнаўчага таварыства, з 22 студзеня 1941 года — абласны гісторыка-краязнаўчы. 24 красавіка 1959 года музей адкрываецца ў трэці раз, адпаведна пастанове Савета Міністраў БССР, як краязнаўчы музей. Цалкам пад музей быў выдзелены будынак былога Піярскага касцёла. Да 1964 года музей быў размешчаны ў цэнтральнай частцы былога храма, а потым пераведзены ў двухпавярховую прыбудову (у цэнтральнай частцы будынка быў адкрыты планетарый).
З 1999 года музей пераязджае ў будынак салона сямейных урачыстасцей, дзе размяшчалася мастацкая галерэя «Лідзея». Паводле рашэння Лідскага гарвыканкама ад 27 студзеня 2000 года мастацкая галерэя і краязнаўчы музей былі аб’яднаны ў гісторыка-мастацкі музей. У сувязі з рэканструкцыяй музея з 2000 г. экспазіцыйныя плошчы для наведвання закрыты. Доўгі час музейныя супрацоўнікі праводзілі мерапрыемствы за сценамі музея. Быў арганізаваны цыкл мерапрыемстваў «Дзень музея ў школе», вулічныя вернісажы, выставы аднаго дня і прадмета. 8 кастрычніка 2008 года музей быў адкрыты для наведвання.
Структура
Лідскі замак Дом-музей В. Таўлая
Экспазіцыя Сярод экспанатаў карысныя выкапні, чучалы жывёльнага свету Лідчыны, знаходкі з археалагічных раскопак старажытных паселішчаў, Лідскага замка, друкаваныя выданні і абразы XIX — пачатку XX ст., дакументы і матэрыялы пра вайну 1812 года, паўстанне 1863—1864 гадоў, нацыянальна-вызваленчую барацьбу ў Заходняй Беларусі, пра дзейнасць патрыятычнага падполля і партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну, аднаўленне гаспадаркі горада і раёна ў пасляваенны час. Экспануюцца народнае адзенне, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве, вышыванкі, ткацтва), вырабы шклозавода «Нёман» і іншых прадпрыемстваў.
Крыніцы
Літаратура Жалезны Р. Лідскі краязнаўчы музей // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2014. — Т. 5. — С. 85-86. Літаратура і мастацтва. — 2010. — 20 жніўня (№ 33). — С. 5. Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus. — Минск, 2018. Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск, 2008. — С. 349—351. Музеі Беларусі = Museums of Belarus : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / [складальнікі: Сташкевіч А. Б. і інш.]. — Мінск, 2001. — С. 191. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4, кн. 2 : Гродненская область. — С. 31-32. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 481. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 364. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 254.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Культура Ліды Катэгорыя:Славутасці Ліды Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ліды Катэгорыя:Музеі Лідскага раёна Катэгорыя:Мастацкія музеі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя музеі Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-краязнаўчыя музеі Катэгорыя:З’явіліся ў 1959 годзе