Мядзве́дзіца () — рака ў Саратаўскай і Валгаградскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон.

Даўжыня ракі 745 км, плошча вадазборнага басейна 34 700 км². Сярэдні расход вады каля станіцы Арчэдзінская складае 69Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 2,178 км³/год.

Мядзведзіца бярэ пачатак у Саратаўскай вобласці з двух ручаёў, у вёсцы Старыя Бурасы. Працякае пераважна па Прыволжскім узвышшы. Прыкладна за 30 км ад вытоку знаходзіцца вялікае вадасховішча для сельскагаспадарчых патрэб (прыкладна 1 кіламетр шырынёй (каля плаціны) і 5—7 кіламетраў даўжынёй).

Першы буйны населены пункт — горад Пятроўск. Іншымі гарадамі, размешчанымі на рацэ, з’яўляюцца Аткарск (Саратаўская вобласць), Жырноўск (Валгаградская вобласць) і Міхайлаўка. На рацэ ў сяле Фамёнкава пабудавана малая ГЭС.

Літаратура

Спасылкі Река Медведица // Государственный водный реестр РФ Жук В. А., Повалишникова Е. С. Медведица // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Дона