Усеўкраі́нскае аб’ядна́нне «Бацькаўшчы́на» ( — Бацькаўшчына, Радзіма) — палітычная партыя Украіны, кіраўніком якой з’яўляецца былы прэм’ер-міністр Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка.
У складзе Блока Юліі Цімашэнка партыя «Бацькаўшчына» ўдзельнічала ў рабоце Вярхоўнай рады Украіны з 2002 года. «Бацькаўшчына» з 2008 года з’яўляецца членам назіральнага савета Еўрапейскай народнай партыі. Лідар партыі Юлія Цімашэнка ў кастрычніку 2011 года была прысуджаная да сямі гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Працэс над ёй быў шырока прызнаны палітычна матываванымYulia Tymoshenko ends hunger strike after hospital move, BBC News (9 May 2012)Дакладчык ПАСЕ: Цімашэнка можна назваць палітвязнем. Рэабілітаваная Вярхоўным Судом Украіны і Еўрапейскім судом па правах чалавекаЕСПЧ закрыў справу Цімашэнка, LB.ua, 2015/01/22Сваім рашэннем ЕСПЧ паставіў кропку ў «газавай справе» Цімашэнка, — Уласенка, RBC, 2015/01/22Еўрапейскі суд па правах чалавека закрыў справу Цімашэнка — Korrespondent.net, 2015/01/22 за адсутнасцю складу злачынства. Перад парламенцкімі выбарамі 2012 года ўдзел блокаў палітычных партый у выбарах быў забароненыParliament passes law on parliamentary elections, Kyiv Post (17 November 2011), «Бацькаўшчына» правяла кампанію пад назвай «Аб’яднаная апазіцыя „Бацькаўшчына“», высунуўшы ад свайго імя членаў іншых партый — саюзнікаў «Бацькаўшчыны»; партыйны спіс узначаліў лідар «Фронту пераменаў» Арсеній ЯцанюкAfter the parliamentary elections in Ukraine: a tough victory for the Party of Regions , Centre for Eastern Studies (7 November 2012)They Call Themselves the Opposition, The Ukrainian Week (31 August 2012). 15 чэрвеня 2013 партыі «Фронт Пераменаў» і «Рэформы і Парадак» канчаткова зліліся з «Бацькаўшчынай» шляхам самаліквідацыіЯцанюк ліквідаваў «Фронт змін» перад аб’яднаннем з «Батьківщиною».
Пасля рэфармавання партыі, на парламенцкія выбары 2014 года партыя «Бацькаўшчына» ідзе ў абноўленым складзе, у першую пяцёрку перадвыбарчага спісу УА «Бацькаўшчына» ўвайшлі: Надзея Саўчанка, Юлія Цімашэнка, Ігар Луцэнка, Сяргей Собалеў, Алёна ШкрумПершая пяцёрка «Бацькаўшчыны»: Саўчанка, Цімашэнка, Луцэнка, Собалеў, Шкрум. па выніках мясцовых выбараў-2015 — партыя «УА „Бацькаўшчына“» атрымала другае месца, тым самым павялічыла ўдвая свой вынік у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2014 года.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Украіны Катэгорыя:Партыі-члены ЕНП Катэгорыя:Правацэнтрысцкія партыі