Сі́даравіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сідаравічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 21 жніўня 1925 года скасаваны, тэрыторыя далучана да далучана да Грудзінаўскага 1-га сельсавета Быхаўскага раёна і Слабодкаўскага сельсавета Лупалаўскага раёна.

6 красавіка 1973 года цэнтр Слабодкаўскага сельсавета Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР перанесены з вёскі Слабодка ў вёску Сідаравічы, сельсавет перайменаваны ў СідаравіцкіРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1633 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1348 чалавек.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 8 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Насельніцтва, 2009 Гаспадаркі, 2007 Бароўка вёска 215 197 83 Лыкава вёска 595 479 230 Мірны пасёлак 250 229 101 Новая Мілееўка вёска 115 111 62 Пална вёска 74 78 40 Сідаравічы аграгарадок 500 419 212 Слабодка вёска 70 60 41 Шылаў Вугал вёска 84 60 43

Славутасці Былая царква ў вёсцы Сідаравічы (не пазней 1880). Былая паштовая станцыя на Беларускім паштовым тракце ў вёсцы Сідаравічы (1859).

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1925 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе