Канстанцін Радзівіл, Канстанцін Мікалай Радзівіл, Канстанцін Мацеевіч Радзівіл (, Рым, Папская вобласць — , Паланечка, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) — навагрудскі павятовы маршалак (1832—1834).
Быў мецэнатам, апекуном народнай асветы, адным з першых беларускіх фалькларыстаў.
Паходжанне і сям’я Належаў да вялікалітоўскага княскага каталіцкага роду Радзівілаў.
Нарадзіўся 4 красавіка 1793 года ў Рыме ў сям’і Мацея Радзівіла (1749—1800) і яго жонкі графіні Альжбеты Хадкевіч — дачкі графа Яна Мікалая Хадкевіча (1738—1781).
2 верасня 1800 года атрымаў па спадчыне ад бацькі да свайго княскага тытула і тытул «граф на Шыдлоўцу», хоць маёнткам Шыдловец (у аўстрыйскай Новай Галіцыі, а пазней у Радамскай губерні Расійскай імперыі) не валодаў — Шыдлоўцам з 1800 годзе валодала княгіня Ганна Сапега (1772—1859) з роду Замойскіх.
Быў тройчы жанаты: 1) графіня Марыя Грабоўская. Шлюб у 1815 г.; 2) Цэлестына-Цэліна Сулістроўская (1805—1836); 3) Адэлія Мікалаеўна Карніцкая (1811—1883). Шлюб у сакавіку 1840 г.
Меў дзяцей толькі ад Марыі Грабоўскай і Адэліі Карніцкай:
(ад Сулістроўскай): 1) Ядвіга Радзівіл (1830—1863) (ад Карніцкай): 2) Мікалай Антоній Радзівіл (1841—1900) 3) Мацей Юзаф Радзівіл (1842—1907), спадчыннік Паланечкі 4) Целестына Радзівіл 5) Антаніна Радзівіл 6) Міхаліна Радзівіл 7) Караль Вільгельм Радзівіл (1848—1904) 8) Канстанцін Вінцэнт Радзівіл 9) Дамінік Марыян Радзівіл
Маёнтак
Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка (вёскі Паланэчка, Крошын і Гусакі) у Навагрудскім павеце Літоўска-Гродзенскай губерні (Расійская імперыя), які дзякуючы Канстанціну Радзівілу стаў адным з культурных асяродкаў у краі. Паводле памеру маёнтка князь Канстанцін Радзівіл не адносіўся да латыфундыстаў, а толькі да вельмі заможных маянткоўцаў.
У маёнтку пабудаваў Паланэчкаўскі палац, побач з якім быў разбіты парк у французскім стылі.
Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасць У 1820 г. стаў членам Віленскай адукацыйнай камісіі. У 1820 г. у Вільні таксама ўступіў у тайнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 г. далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (член Камітэта Літоўскай правінцыі).
Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў (1825) быў арыштаваны расійскай уладай, але пасля адпушчаны.
У 1832 г. атрымаў чын камергера расійскага імператарскага двара. У 1832—1834 гг. займаў выбарную пасаду навагрудскага павятовага маршалка.
Культурная і навуковая дзейнасць
Не імкнуўся зрабіць службовую кар'еру ў сталіцы імперыі (Санкт-Пецярбургу) ці сталіцы літоўска-беларускага края (Вільні), а прысвяціў сябе мецэнацкай, культурнай і асветніцкай дзейнасці ў родным краі. Быў куратарам і апякуном (у тым ліку фінансава) народнай асветы ў Мінскай і Гродзенскай губернях. Сабраў у Паланечцы значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Юзафа Пешкі, Яна Рустэма, гравюры, габелены, медалі. У палацы Канстанціна Радзівіла ў Паланечцы бывалі многія знакамітыя ў мясцовым краі дзеячы культуры, у тым ліку паэт Уладзіслаў Сыракомля.
У 1845 г. пад апякунствам Канстанціна Радзівіла ў Паланечцы знаходзілася рэдакцыя мясцовага польскамоўнага часопісу «Народ і час».
У 1850-х гг. даслаў у Рускае геаграфічнае таварыства «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (зберагаюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў беларускую мову («кривицкое наречие»), склаў слоўнічак мясцовых слоў, апісаў адзенне сялян Навагрудскага павета, мясцовыя сялянскія абрады на Купалле, Дзяды, куццю, вяселле навагрудскіх сялян; запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
У снежні 1863 г. Канстанцін Радзівіл прасіў у віленскага генерал-губернатара (1863—1865) Міхаіла Мураўёва аб замене смяротнага прысуду Зыгмунту Чаховічу, з якім ён быў пароднены праз Сулістроўскіх, аднаму з лідараў Студзенскага паўстання (1863—1864), што Мураўёў і змяніў на ссылку Чаховіча ў Сібір. Пазней бібліятэкай Чаховіча, вернутага з сібірскай ссылкі ў Віленскую губерню, будзе карыстацца малады Янка Купала.
Смерць і пахаванне Памёр 6 красавіка 1869 г. у родавым маёнтку Паланечка (Навагрудскі павет, Мінская губерня).
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Воронков, И. А. Польские тайные общества в Литве и Белоруссии в конце XVIII и первом тридцатилетии XIX в. / И. А. Воронков // Исторические записки. — 1957. — Т. 60. Зеленин, Д. К. Описание рукописей ученого архива императорского Русского географического общества / Д. К. Зеленин. — Прага, 1915. — Вып. 2. Радзівіл Канстанцін // Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991: Энц. даведнік: у 10 т. / Л. У. Маракоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. ISBN 985-6374-04-9. Цішчанка, І. К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50—60-я гады ХІХ ст. / І. К. Цішчанка. — Мінск, 1986. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с. Шышыгіна-Патоцкая, К. Я. Нясвіж і Радзівілы / К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. — Мінск : Беларусь, 2007. — 240 с. ISBN 978-985-01-0740-4 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s. Puzynina, G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843 / G. Puzynina. — Fotooffsetowe wyd. — Kraków : Krajowa Agencja Wydawnicza, 1990. — 400 s.
Канстанцін Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рыме Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Павятовыя маршалкі навагрудскія