Магіла ахвяр фашызму — мемарыял на Яўрэйскіх (Машэкаўскіх) могілках у г. Магілёве. Пахаваны 2208 яўрэяў з Магілёўскага гета, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі 3 кастрычніка 1941 года.

У кастрычніку 1941 акупанты правялі дзве «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) па знішчэнні гета на Дубравенцы. Першае масавае забойства адбылося 2-3 кастрычніка 1941 года. Забойцамі яўрэяў былі айнзатцкаманда 8, 316-ы і 322-і паліцэйскія батальёны, а таксама 51-ы ўкраінскі ахоўны батальён і паліцэйскі атрад «Вальдэнбург», якія забілі 2 273 яўрэіGerlach, Ch. Kalkulierte morde. Die deutsche Wirtschafts und Vernichtungspolitik in Weiftrussland 1941 bisl 1944. — Hamburg, 1999. — S. 588—590.  — 65 з іх забілі прама ў гета 2 кастрычніка года, астатніх 2 208 чалавек спачатку загналі на завод імя Дзімітрава, а затым расстралялі 3 кастрычніка на Машэкаўскіх могілках.

У 1965 годзе на магіле пастаўлены мармуровы абеліск вышынёй 4 мБратская могила («еврейское» кладбище) . Надпіс на помніку гаворыць пра «савецкіх грамадзян», не ўдакладняючы абставіны і нацыянальнасць загінулых.

Літаратура

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Абеліскі Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Магілёва Катэгорыя:Яўрэйскія могілкі (Магілёў) Катэгорыя:1965 год у Магілёве Катэгорыя:Ваенныя злачынствы нацыстаў у Беларусі Катэгорыя:Месцы пакаранняў смерцю Катэгорыя:Месцы Халакоста ў Беларусі