Дубовы кублароб, Лістакрут дубовы (Tortrix viridana) — від матылькоў з сямейства ліставёртак. Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры, у Іране і Ізраілі. У гады масавага размнажэння здольныя пакінуць дуб без лісця.

Марфалогія

Імага

Размах крылаў матылькоў 18-23 мм. Пярэднія крылы бледна-зялёныя або жоўта-зялёныя. Заднія крылы карычнева-шэрыя або шараватыя. Абедзве пары крылаў з белымі, размытымі вонкавымі бакамі. Галава жоўтая. Брушка даўжынёй 8 мм, шэраватае.

Вусень Вусені ранніх узростаў шэрага колеру з цёмнай галавой. Вусені старэйшых узростаў становяцца шэра-зялёнымі. Дарослыя вусені даўжынёй 15-19 мм і шырынёй прыкладна 2,5 мм.

Яйка Яйка круглае, дыяметрам 0,7 мм. Толькі што адкладзеныя яйкі ярка-жоўтыя, пазней становяцца карычневымі.

Экалогія Вусені харчуюцца на лісці шэрагу шыракалістых дрэў, у прыватнасці дубу, а таксама клёну, бярозы, грабу, буку і таполі. Акрамя дрэў кармавымі раслінамі могуць станавіцца некаторыя віды кустоў, уключаючы прадстаўнікоў ягадніку і крапівы.

Адзначана мноства паразітаў і драпежнікаў з атрадаў двухкрылых, жукоў і перапончатакрылых. Сярод іх:

Двухкрылыя:

 — , , , , , , , , , , , , , , , ;

перапончатакрылыя:

 — , , ;  — , , , ;  — , , , , , , , , , , , , ;  — , , ;

жукі:

.

Размнажэнне Самкі за жыццё адкладаюць каля 60 яек: па два яйкі на галіны і лісце.

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Ліставёрткі Катэгорыя:Насякомыя Азіі Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Еўропы