Армія маджахедаў (; Джэйш аль-Муджахідзін, Армія Маджахедзіна) — аб’яднанне шэрагу палявых камандзіраў розных ісламісцкіх груповак, якія ўдзельнічалі ў сірыйскім канфлікце як супраць урадавых войскаў Башара Асада, так і супраць іншай ісламісцкай арганізацыі — «Ісламская дзяржава» (ІД). Баевікі абвінавачвалі лідараў ІД у дэстабілізацыі абстаноўкі на акупаваных імі тэрыторыях, раней падкантрольных сірыйскім сілавікам. Прадстаўнікі кааліцыі абвясцілі аб сваіх планах правесці наступленне ў правінцыях Ідліб і Алепа, а пасля і ў астатніх рэгіёнах краіны.
Фракцыя была сфарміравана ў студзені 2014 года выхадцамі з вёсак і гарадоў блізу Алепа. У групоўкі не было выразнай палітычнай праграмы, аднак яе члены шмат у чым падзялялі ісламісцкія погляды, у адрозненне ад свецкай «Свабоднай сірыйскай арміі» (ССА), з якой супрацоўнічалі раней. Станам на студзень 2014 года колькасць групоўкі складае па розных ацэнках ад 5 да 12 тысяч баевікоў.
Групоўка карысталася ваеннай падтрымкай ЗША і манархій Персідскага заліва — так яшчэ ў верасні 2014 года Злучаныя Штаты заяўлялі пра гатоўнасць пачаць пастаўкі зброі баевікам, якія выступаюць супраць ІД; у тым жа месяцы 50 членаў групоўкі прайшлі ваенную падрыхтоўку на тэрыторыі Катара. 6 мая 2015 года «Армія маджахедаў» і яшчэ 13 паўстанцкіх груповак, якія дзейнічалі ў прыгарадах Алепа, прынялі ўдзел у сумеснай аперацыіZulfikarr comments on "Aleppo operations room" announcing the preparation for "the great battle" with 14 rebel groups.
Па даных Мінабароны Расіі, на снежань 2016 года ў групоўку ўваходзілі 13 атрадаў агульнай колькасцю каля 8 тыс. чалавек. 29 снежня 2016 года групоўка далучылася да ініцыяванага Расіяй рэжыму перамір’я з 30 снежня 2016 годаСписок вооруженных группировок в Сирийской Арабской Республике, присоединившихся к режиму перемирия с 30 декабря 2016 г : Министерство обороны Российской Федерации.
У 2017 годзе, пасля шэрагу сутыкненняў паміж рознымі апазіцыйнымі групоўка, «Армія маджахедаў» была разбіта, а яе баевікі далучыліся да іншых фракцый.
Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту