Дзмітрый Гірс (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага РЦАР-БДУ, дарослую кар’еру пачаў у 2016 годзе ў складзе каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе, якая на наступны год была перайменавана ў «Энергетык-БДУ». У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сезоне 2018 стаў часцей выхадзіць на замену.

У жніўні 2018 года быў арандаваны клубам «Смалявічы», дзе выступаў за дубль. У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ». 19 ліпеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Слуцка» (0:1). У сезоне 2020 замацаваўся ў аснове каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, а на наступны год стаў часцей з’яўляцца ў старце.

З пачатку 2022 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам.

У студзені 2024 года пакінуў «Слуцк» і неўзабаве стаў іграком «Віцебска».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 Д2 Зорка-БДУ 21 2 2017 Д2 Энергетык-БДУ 26 3 2018 (1) Д2 Энергетык-БДУ 10 0 2018 (2) дубль Смалявічы 13 0 2019 (1) Д2 Граніт 13 0 2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ 8 1 2020 Д1 Энергетык-БДУ 25 2 2021 Д1 Энергетык-БДУ 26 1 2022 Д1 Слуцк 27 1 2023 Д1 Слуцк 24 4

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск