«Ultra-Music» — незалежны музычны праект, які распавядае аб жыцці беларускай і сусветнай музычнай сцэны. Публікаваў свежыя музычныя навіны, агляды музычных падзей, фота- і відэарэпартажы з канцэртаў і фестываляў, рэцэнзіі на новыя альбомы. Сайт даваў простым наведвальнікам магчымасць абмеркаваць музычныя падзеі, а маладым музыкам — пляцоўку для прэзентацыі сваёй творчасці.

На 12 год працы пасля маштабнага рэдызайну сайт прыпыніў дзейнасць, але захаваў архів, бо, па словах стваральніка Вячаслава Радзівонава, «мы дасягнулі столі развіцця ва ўмовах адсутнасці фінансавання». Заснавальнік партала падаўся ў броварства, а галоўны рэдактар ​Аляксандр Чарнуха перайшоў працаваць на сайт «Onliner.by».

Гл. таксама

Спасылкі

Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Музычныя сеткавыя рэсурсы