Мікіта Бабчонак (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Энергетык-БДУ».
Клубная кар’ера З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. З другой паловы 2018 года замацаваўся ў дублі. У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», далучыўся да аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль.
З лета 2019 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды магіляўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 чэрвеня 2019 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:2). У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дзе стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам. У сезоне 2021 у Першай лізе рэдка з’яўляўся на полі.
У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дняпро» і неўзабаве далучыўся да «Оршы», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам.
У красавіку 2024 года перайшоў у «Энергетык-БДУ».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дняпро 23 0 2018 дубль Дняпро 26 5 2019 Д1 Дняпро 1 0 2020 Д3 Дняпро 23 5 2021 (1) Д2 Дняпро 1 0 2021 (2) Д2 Орша 10 0 2022 Д2 Орша 20 2 2023 Д2 Орша 21 4
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ