Белакве́тнік летні (Leucojum aestivum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая цыбульная расліна вышынёй 25—40 см. Цыбуліна дасягае 3—4 см у дыяметры. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, злёгку сціснутае. Лісце шырокае, лінейнае, суцэльнае, бліскучае, сядзячае, часам даўжэйшае за сцябло. Кветкі з 6 пялёсткамі, белыя з зялёнымі плямамі, па 3—10 у парасоніках. Плод — каробачка. Насенне круглаватай формы, чорнага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ў Заходняй Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе і на тэрыторыі Крыма. Расце па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных і забалочаных лугах. Цвіце ў маі, плоданосіць у ліпені. Размнажаецца цыбулінай, дзеткамі і насеннем.
Гаспадарчае значэнне Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Літаратура — С. 267.
Спасылкі
Катэгорыя:Амарылісавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны