Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, на паўночным ускрайку аграгарадка Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Помнік драўлянага народнага дойлідства. Пабудавана ў 1892 годзе на месцы Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы 1754—1757 гг. Складаецца з прамавугольнага ў плане зруба з трохграннай апсідай, нізкага бабінца і вежы-званіцы з шатром. Сцены звонку ашаляваны ў вертыкальным напрамку. Малітоўная зала перакрытая корабавым драўляным скляпеннем.

У царкве абразы XVIII стагоддзя, сярод якіх «Спас Вялікі Архіерэй», «Мікола», «Раство Маці Божай», «Успенне» і інш.

Літаратура  — С. 7.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Святога Міхаіла Катэгорыя:Аброва (Івацэвіцкі раён) Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:1892 год у Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі