Казялец даўгалісты (Ranunculus lingua) — від раслін роду сямейства .
Назва Казялец даўгалісты, казялец балотны, казялец вялікіВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927/Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев..
Батанічнае апісанне
Расліна можа дасягаць да 1,5 м у вышыню, мае цёмна-зялёнае сцябло і лінейна-ланцэтнае, доўгае лісце. Цвіце ў пачатку — сярэдзіне лета. На вяршыні прамога моцнага сцябла расцвітаюць адзінкавыя, даволі буйныя — да 4 см у дыяметры, залаціста-жоўтыя кветкі. Плод — зборны арэшак да 2 см у дыяметры.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне Гэты від можна сустрэць у зарасніках прыбярэжна-водных раслін каля вадаёмаў, на балотах. Распаўсюджаны не дастаткова шырока, таму трапляе на вочы рэдка. У некаторых раёнах Украіны занесены ў рэгіянальныя спісы рэдкіх раслін (Данецкай, Днепрапятроўскай, Закарпацкай, Луганскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай абласцей). Ахоўваецца на тэрыторыі Арменіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф, эўтроф.
Таксанамія
Літаратура Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0.
Спасылкі
Катэгорыя:Казялец Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе