Кіёта — карта Японіі — прэфектура Японіі, размешчаная ў рэгіёне Кансай на востраве Хонсю. Плошча прэфектуры — 4612,19 км², насельніцтва — 2 599 313 чалавек (1 кастрычніка 2017), шчыльнасць насельніцтва — 563,57 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — г. Кіёта.
Геаграфія На поўначы Кіёта абмываецца Японскім морам і мяжуе з прэфектурай Фукуі. На поўдні мяжуе з прэфектурамі Осака і Нара. На ўсходзе ад Кіёта ляжаць прэфектуры Міэ і Сіга, а на захадзе — прэфектура Хіёга. Кіёта падзелены пасярэдзіне гарамі Тамба, таму клімат на поўначы Кіёта моцна адрозніваецца ад клімату на поўдні.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Кіёта размешчана 15 гарадоў і 6 паветаў (10 пасёлкаў і 1 вёска).
Катэгорыя:Кансай
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі