Вызваленне Пальміры — эпізод сірыйскага канфлікту, падчас якога часці арміі Сірыі і расійскага спецназа вызваліліСирийская армия выбила боевиков с высоты в районе Пальмиры горад Пальміра і яго сучасную частку (Тадмар) ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Аперацыя доўжылася з 13 па 27 сакавіка 2016 года і скончылася поўным вызваленнем гарадоў і іх наваколляUNESCO chief welcomes the liberation of Syria’s Palmyra world heritage siteRussian lawmaker: Liberation of Palmyra will show world who confronts IS Syrian troops 'at the gates' of ancient ISIS-held city of Palmyra.
Падрыхтоўка Пачынаючы з 9 сакавіка ПКС Расіі наносілі авіяўдары па пазіцыях джыхадзістаў блізу Пальміры, а таксама па канвоях баевікоў, які ішлі з Ракі і Дэйр-эз-Зора з падтрымкай. Станам на 12 сакавіка ПКС РФ забілі больш за 100 мяцежнікаўРоссийские ВКС ликвидировали более 100 боевиков за 48 часов .
Ход аперацыі 13 сакавіка 2016 года армія Сірыі пачала аперацыю па вызваленні горадаБоевики 'Исламского государства' отступают из Пальмиры.
14 сакавіка сірыйскія вайскоўцы занялі дзве з трох стратэгічна важных вышынь — «вышыню 800» і «вышыню 853» паўднёваўсходней ПальмірыBreaking: Syrian Army liberates Point 853 in western Palmyra , almasdarnews.com]. У баі за іх быў забіты адзін з «эміраў» Пальміры Халіл Махамед.
15 сакавіка сірыйскай арміі пры падтрымцы ПКС РФ удалося заняць апошнюю стратэгічна важную для вызвалення горада «вышыню 939», у гарах на захад ад Пальміры.
17 сакавіка баевікі ІДІЛ распачалі беспаспяховы контр-напад на «вышыню 939», якая пасля некалькіх гадзін бою была адбіта сірыйскімі вайскоўцаміSyrian Army, Hezbollah overwhelm ISIS in west Palmyra: dozens killed . Пазней, у той жа дзень, да ўрадавых атрадаў прыбыло падмацаванне, якое складалася з марскіх пяхотнікаў і апалчэнцаў ХезбалыMassive convoy of Syrian Army reinforcements leave Latakia for Palmyra . У той жа дзень баевікі ІДІЛ апублікавалі відэа з забітым, па іх словах, расійскім вайскоўцам. На відэа паказана цела забітага і рыштунак (медыкаменты з надпісамі на рускай мове). Ісламісты заявілі аб 5 забітых расійскіх вайскоўцаў. Некалькі гадзін праз у інтэрнэт выкладзены групавыя і адзінкавыя фатаграфіі з расійскімі салдатамі, атрыманыя, верагодна, з мабільнага тэлефона забітагаISIS kills five Russian soldiers during fighting in ancient Syrian city of Palmyra.
18 сакавіка ў баі з урадавымі войскамі за гістарычную частку горада быў забіты другі «эмір» Пальміры Султан Бін Абдыль-Рахман.
23 сакавіка стала вядома, што сірыйская ўрадавая армія ўзяла пад кантроль гістарычную частку горадаПальмира освобождена пры дапамозе ССА РасііОсвобождение Пальмиры стало возможным благодаря российским ВКС.
24 сакавіка стала вядома пра гібель расіяніна Аляксандра ПрахарэнкіRussian «Rambo» will never see his unborn child, афіцэра расійскіх ССАГерой Пальмиры Где жил и чему учился погибший в Сирии спецназовец Александр Прохоренко паблізу Пальміры: каб пазбегнуць траплення ў палон да баевікоў ён быў вымушаны выклікаць агонь на сябе. Гэта адбылося, калі сірыйскія ўрадавыя войскі вызвалілі гістарычную частку Пальміры ад байцоў ІДІЛВ стране и мире — Телеканал «Звезда».
25 сакавіка сірыйская армія вызваліла гістарычны замак Фахр-ад-Дзіна. Акрамя таго, на паўднёвым захадзе горада вызвалены раён гасцініц і рэстаранаў, крэпасць, а таксама даліна некропаляСирийская армия освободила цитадель в Пальмире.
26 сакавіка групы баевікоў адступілі на паўночныя ўскраіны Пальміры. Аднак як на ўсходзе, так і на захадзе горада ісламарадыкалы яшчэ аказвалі ўпарты супраціўЧасть боевиков ИГ отступила к северным окраинам Пальмиры. За суткі ПКС РФ здзейснілі 40 вылетаў у раёне Пальміры, нанесеныя ўдары па 158 аб’ектах баевікоў, у выніку якіх знішчана больш за 100 паўстанцаў, 4 танкі, 3 артылерыйскія ўстаноўкі, 4 склада з боепрыпасамі і 5 адзінак аўтамабільнай тэхнікіИнформационный бюллетень российского Центра по примирению враждующих сторон на территории Сирийской Арабской Республики (26 марта 2016 г.) .
27 сакавіка сірыйская ўрадавая армія цалкам вызваліла Пальміру ад джыхадзістаўАрмия полностью освободила от террористов ДАИШ город Тадмор. За суткі ПКС Расіі здзейснілі 40 вылетаў у гэтым раёне і нанеслі ўдары па 117 ваенных аб’ектах ісламістаў. Знішчаны 8 пунктаў кіравання, 12 апорных пунктаў, больш за 80 байцоў ІД, 2 танкі, 3 артылерыйскія ўстаноўкі, 8 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і 6 складоў з боепрыпасаміИнформационный бюллетень российского Центра по примирению враждующих сторон на территории Сирийской Арабской Республики (27 марта 2016 г.) .
Роля Расіі 28 сакавіка начальнік Генеральнага штаба УС РФ Валерый Герасімаў паведаміў, што Пальміра вызвалена пры ўдзеле ПКС РФ, расійскага спецназа і ваенных саветнікаў. У гэты дзень у цэнтры горада ў 15:00 па мясцовым часе быў узняты дзяржаўны сцяг Сірыі.
Паводле распараджэння Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у размініраванні горада прынялі ўдзел Міжнародны супрацьмінны цэнтр Узброеных Сіл Расійскай ФедэрацыіПальмира освобождена от ИГ: в центре города поднят флаг Сирии | РИА Новости, а ў рэстаўрацыі гістарычных помнікаў горада — Дзяржаўны ЭрмітажПиотровский: Эрмитаж готов активно помогать восстанавливать Пальмиру | РИА Новости. Архітэктурна-гістарычную частку Пальміры расійскія спецыялісты цалкам размініравалі да 21 красавікаАрхитектурно-историческую часть Пальмиры разминировали.
31 сакавіка стала вядома, што расійская авіяцыя ў перыяд з 7 па 27 сакавіка ў інтарэсах падраздзяленняў урадавых войскаў у раёне Пальміры выканала каля 500 баявых вылетаў, падчас якіх нанесена больш за 2 000 авіяцыйных удараў. ПКС РФ штодня знішчалі аўтамабільныя калоны з баевікамі і боепрыпасамі, якія спрабавалі прарвацца ў Пальміру з боку Ракі і Дэйр-эз-Зора. Акрамя гэтага, стала афіцыйна вядома пра выкарыстанне расійскімі ПКС на кірунку Пальміры верталётаў Мі-28Брифинг начальника Главного оперативного управления Генерального штаба ВС РФ генерал-лейтенанта Сергея Рудского .
Наступныя падзеі 5 мая сімфанічны аркестр Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева даў канцэрт пад назвай «З малітвай аб Пальміры» ў старажытным амфітэатры. Канцэрт быў прымеркаваны да Дня Перамогі і прысвечаны памяці пакаранага смерцю баевікамі ІДІЛ наглядчыка Пальміры Халіда Асаада і расійскага афіцэра Героя Расійскай Федэрацыі Аляксандра Прахарэнка, які загінуў пры вызваленні ПальмірыПутин по видеосвязи пообщался с участниками концерта в Пальмире lenta.ru.
Па даных СМІ, 8 мая расійскія вайскоўцы пачалі ўладкоўваць новую ваенную базу ў раёне Пальміры, недалёка ад ваеннага аэрадрома, якая, як планавалася, будзе з’яўляцца цэнтрам падрыхтоўкі аперацый супраць баевікоў ІДІЛ. Так, на кадрах журналістаў «Франс-Прэс» былі заўважаны сродкі супрацьпаветранай абароны Панцыр-С1СМИ узнали о создании российской военной базы в Пальмире // lenta.ru. Мінабароны Расіі абвергла інфармацыю аб будаўніцтве ваеннай базы ў Пальміры, заявіўшы што на фотаздымках са спадарожніка, якія апублікавала выданне, знаходзіцца часовы лагерМинобороны опровергло информацию о строительстве военный базы в Пальмире // АиФ, 17.05.2016.
У снежні ісламарадыкалы разгарнулі наступленне на Пальміру, паўторна акупаваўшы горад. Аднак, дзякуючы сумесным намаганням войскаў Сірыі, Расіі і Ірана, яго атрымалася адбіць.
Памяць Міністэрства абароны Расіі заснавала медаль «За вызваленне Пальміры» і «За размініраванне Пальміры».
Гл. таксама Бітва за Пальміру (2015) Бітва за Пальміру (снежань 2016)
Спасылкі Конфликт в Сирии // Что осталось от Пальмиры: эксклюзивные съемки с коптера
Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Сакавік 2016 года Катэгорыя:Канфлікты 2016 года Катэгорыя:2016 год у Сірыі Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Ірана Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі