Уладзіслаў Мікалаевіч Кадзіра (; нар. , Камень-Кашырскі раён, Валынская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі антыфеадальнага руху і казацтва ў Беларусі ў другой палове XVI — першай трэці XVII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся ў Камінь-Кашырскім раёне Валынскай вобласці Украіны ў сям’і служачых.
У 2001 годзе скончыў з адзнакай Валынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі па спецыяльнасці «гісторыя».
З 2003 года працаваў выкладчыкам, дацэнтам кафедры новай і навейшай гісторыі БДПУ імя М. Танка. У 2006 годзе скончыў аспірантуру БДПУ імя Максіма Танка. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Антыфеадальная барацьба беларускага і ўкраінскага народаў у другой палове XVI — першай трэці XVII ст.».
У 2009 годзе скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «інфармацыйна-ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі».
З 2010 года па лістапад 2019 года — намеснік дэкана па вучэбнай рабоце гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка. У 2020 годзе скончыў дактарантуру БДПУ імя М. Танка.
З 2020 года дэкан гуманітарнага факультэта, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і менеджмента, першы прарэктар Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
Старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра».
Навукова-даследчая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў — антыфеадальны рух і казацтва на Беларусі, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVI — першай трэці XVII стагоддзяў.
Вучоны сакратар праблемнага савета па гістарычных навуках БДПУ па экспертызе дысертацый; старшыня навукова-метадычнага савета гістарычнага факультэта.
Аўтар больш як 60 навуковых публікацый.
Асноўныя публікацыі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Профіль на сайце гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка.
Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дэканы ІСВ імя Шырокава Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага