Ларэнца Санс Мансеба (; 9 жніўня 1943, Мадрыд — 21 сакавіка 2020, там жа) — іспанскі бізнесмен, прэзідэнт футбольнага клуба «Рэал Мадрыд» у 1995—2000 гадах.
Біяграфія
Раннія гады Нарадзіўся ў сціплай сям’і ў Мадрыдзе, быў старэйшым з дзесяці дзяцей. У маладосці быў брамнікам некалькіх мадрыдскіх аматарскіх футбольных каманд, у прыватнасці «Пуэрта Баніта», зрэшты футбольная кар’ера не склалася, а таму Ларэнса вырашыў падацца ў бізнэс. Сваю дзелавую кар’еру ён пачаў з фабрыкі шпалер.Lorenzo Sanz elmundo.es
«Рэал Мадрыд» Патрапіць у структуру «сметанковых» Сансу ўдалося ў 1985 годзе. Тады на пасаду прэзідэнта клуба заступіў Рамон Мендоса, а Ларэнса апынуўся ў ліку членаў савета мадрыдскага клуба, а затым стаў віцэ-прэзідэнтам. Ужо праз дзесяць гадоў, 26 лістапада 1995 года, пасада перайшла да Сансу. Характэрна, што выбары ў лютым 1995 года выйграў усё той жа Мендоса, але неўзабаве ён сышоў у адстаўку.
У сваім першым поўным сезоне кіравання клубам, , «Рэал» заваяваў чэмпіёнскі тытулReal Madrid campeón de Liga 96/97 ante el Atlético rtve.es пад кіраўніцтвам знакамітага італьянскага трэнера , а таксама зрабіў шэсць зорных трансфераў: «Рэал» набыў , Давара Шукера, , Раберту Карлуса, Крысціяна Панучы і Бода Ільгнера, якія разам з , і Раулем стварылі магутную каманду, якая двойчы за тры гады выйграла Лігу чэмпіёнаў, спачатку ў годзе, праз 32 гады пасля папярэдняга трыумфу года, а затым і ў годзе'Quinta del Ferrari' marca.com . Акрамя таго, мадрыдцы выйгралі ў 1997 годзе і Міжкантынентальны кубак у 1998.
Менш чым праз два месяцы пасля свайго другога Кубка Еўропы, 16 ліпеня 2000 года адбыліся датэрміновыя выбары прэзідэнта «Рэала», на якіх перамогу атрымаў , абыйдучы свайго суперніка, Сансу, толькі на 3167 галасоў (16 469 супраць 13 302).Florentino Pérez gana las elecciones elpaís.com У ліпені 2004 года Санс зноў удзельнічаў у выбарах у прэзідэнты «Рэала», але на гэты раз атрымаў толькі 5,08 % галасоў супраць 91 % у .
Наступныя гады У ліпені 2006 года Санс набыў футбольны клуб «Малага». Будучы яго ўладальнікам, ён даручыў свайму сыну Фернанда прэзідэнцтва ў клубе. Ён прадаў клуб у 2010 годзе катарскаму інвестару за суму ў 5 мільёнаў еўра .
У маі 2008 года было паведамлена, што Ларэнса хоча купіць італьянскі клуб , і ўладальнікі далі яму 10 дзён, каб закрыць здзелку, якая, па чутках, павінна каштаваць каля 15 мільёнаў еўра. Зрэшты купля так і не адбылася.
Смерць 17 сакавіка 2020 Санс быў дастаўлены ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі пасля пацверджання ў яго COVID-19. Ларэнца Санс восем дзён прабыў у хатняй ізаляцыі, адмаўляючыся ехаць у бальніцу, але ўсё-ткі трапіў у медыцынскую ўстанову ў цяжкім стане з двухбаковай пнеўманіяйЛюдина, який повернула Реалу Лігу чемпіонів. Пам’яті Лоренсо Санса — football.ua. Выратаваць яго ўрачы ўжо не змаглі. Яго стан рэзка пагоршыўся з-за прыступаў ліхаманкі, якія дадаліся да нырачнай недастатковасці і гіпертаніі, з-за чаго Ларэнца Санс памёр ва ўзросце 76 гадоў, 21 сакавіка 2020 у 21:50Muere Lorenzo Sanz por coronavirus Publicado por Marca el 21 de marzo de 2020 y recuperado el mismo día.
Асабістае жыццё Быў жанаты на Марыі Лус Дуран Муньяс, быў бацькам пяці дзяцей. Старэйшы сын быў баскетбалістам і два сезоны гуляў у першай камандзе «Рэала», а затым два сезона быў тэхнічным дырэктарам каманды. Наступныя два сыны — (які сыграў восем матчаў у Прымеры за «Аўеда» і «Мальёрку») і (які выступаў за першую каманду «Рэала» на працягу чатырох сезонаў і сем за «Малагу»), былі футбалістамі, а пазней прэзідэнтамі футбольных клубаў «Гранада» і «Малага» адпаведна. Таксама Ларэнса меў двух дачок, Марыю (нар. 1975), якая выйшла замуж за былога футбаліста «Рэала» , і Дзіяну (нар. 1977).La saga de los Sanz laverdad.esLorenzo Sanz imputado por presunta estafa abc.esDe profesión, presidentes abc.es
Ларэнца Санс быў сталым наведнікам судоў, асабліва ў працэсах, звязаных з нерухомасцю. Яго абвінавачвалі ў махінацыях з нерухомасцю, зямлёй, банкаўскімі рахункамі, а пазней і кантрабандай культурных каштоўнасцяў. У 2018 годзе яму пагражаў трохгадовы тэрмін і штраф у памеры 1,2 мільёна еўра за ўтойванне ад казначэйства амаль шасці мільёнаў еўра .
Дасягненні ў якасці прэзідэнта «Рэала»
Футбол Чэмпіён Іспаніі (1) : 1996/97. Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1) 1997 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2) : 1997/98, 1999/00 Уладальнік Міжкантынентальнага кубка (1) : 1998
Баскетбол Чэмпіён Іспаніі (1) : 1999/00 Уладальнік Еўрапейскага кубка (1) : 1996/97
Спасылкі Біяграфія Ларэнса Санса на Realmadrid.com
Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Прадпрымальнікі Іспаніі Катэгорыя:ФК Рэал Мадрыд