Гміна Столін () — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Століне.
Гісторыя Першапачаткова гміна ўтворана ў складзе Пінскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да ўтворанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторыйDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 25. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Столінскага паветаDz.U. z 1922 r. nr 116, poz. 1051. 18 красавіка 1928 года да гміны далучаны частка тэрыторый скасаваных гмін Радчыцк і Церабяжоў, а таксама не скасаванай гміны ПлотніцаDz.U. z 1928 r. nr 46, poz. 452.
У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР гміна скасавана.
Населенныя пункты Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 42 населеныя пункты.
Катэгорыя:Гміны Столінскага павета Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1939 годзе