Нур Хасан Хусейн, таксама вядомы як Нур Адэ (16 лютага 1937 — 1 красавіка 2020) — самалійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Самалі з 24 лістапада 2007 года па 14 лютага 2009 года.
Біяграфія Пачаў сваю кар’еру як мытнік у 1958 годзе, за два гады да абвяшчэння незалежнасці Самалі.
Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Нацыянальным універсітэце Магадыша і на фінансава-юрыдычным факультэце ў Рыме, ён стаў генеральным пракурорам, гэтую пасаду ён займаў да 1991 года. Пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў узначальваў Самалійскае таварыства Чырвонага крыжа.
22 лістапада 2007 года прэзідэнт унёс яго кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра пасля адстаўкі .
1 верасня 2008 года парламент Самалі прагаласаваў за адстаўку Нур Хасана Хусейна.
Памёр 1 кастрычніка 2020 года падчас пандэміі COVID-19 у Лондане ад ускладненняў каранавіруснай інфекцыі на 83-м годзе жыцця.
Катэгорыя:Палітыкі Самалі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Самалі Катэгорыя:Постаці Самалі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19