Анатоль Юр’евіч Барышнікаў (нар. , г. п. Ушачы, Віцебская вобласць — , Расія) — заслужаны дзеяч навукі Расіі, Акадэмік Медыка-тэхнічнай акадэміі Расіі (1997), акадэмік Біятэхнічнай акадэміі Расіі (1993), правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1991).

Біяграфія Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1968), аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі.

Працоўная дзейнасць А. Ю. Барышнікава звязана з Анкалагічным навуковым цэнтрам Акадэміі медыцынскіх навук СССР (цяпер Расійскай акадэміі медыцынскіх навук). У 1974—1998 гадах — малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, кіраўнік лабараторыі, з 1998 года намеснік генеральнага дырэктара навукова-даследчага інстытута. А. Ю. Барышнікаў узначальвае Навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.

Падрыхтаваў 25 кандыдатаў і 3 дактароў медыцынскіх навук. На працягу многіх гадоў член аб’яднанага вучонага савета Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, старшыня вучонага савета НДІ эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін, член рэдкалегіі часопісаў «Гематология и трансфузиология» і «Вестник РАНЦ РАМН».

Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 350 апублікаваных навуковых прац, 15 вынаходніцтваў. Буйны вучоны ў галіне біятэхналогіі імуналогіі пухлін, адзін з заснавальнікаў імунадыягностыкі гемабластозаў. Стварыў наборы монакланальных антыцел для дыягностыкі гемабластозаў і ацэнкі імуналагічнага статуса чалавека.

Літаратура Барышнікаў Анатолій Юр’евіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 528.

Катэгорыя:Імунолагі Расіі Катэгорыя:Анколагі СССР