Выбух у будынку рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ па Архангельскай вобласці — тэрарыстычны акт, які адбыўся 31 кастрычніка 2018 года ў будынку рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ у Архангельску. Леварадыкальны тэрарыст і анарха-камуніст Міхаіл Васілевіч Жлабіцкі здзейсніў на ўваходзе ў будынак, у выніку ён загінуў і параніў траіх супрацоўнікаў ФСБ.
Сутнасць здарэння 31 кастрычніка 2018 года ў 8:52 па мясцовым часе Жлабіцкі ўвайшоў у будынак упраўлення ФСБ у Архангельску, выняў з пакета самаробнае выбуховае прыстасаванне, якое выбухнула ў яго рукахhttps://meduza.io/feature/2018/10/31/terakt-v-zdanii-fsb-v-arhangelske-glavnoe. У выніку выбуху загінуў сам нападнік і пацярпелі яшчэ трое супрацоўнікаў ФСБ РФ. На фатаграфіях з месца выбуху бачна, што хол будынка атрымаў значныя пашкоджанні — са сцен была сарвана абшыўка.
Следства Следчыя органы распачалі крымінальную справу па артыкуле 205 УК РФ («Тэрарыстычны акт») і частцы 1 артыкула 222 УК РФ («Незаконнае захоўванне, нашэнне, набыванне выбуховых рэчываў»)Следственный комитет признал терактом взрыв в УФСБ в Архангельске .
Расследаваннем займаецца цэнтральны апарат , аб выбуху праінфармаваны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін«Взрыв в здании ФСБ в Архангельске. Что известно о человеке с бомбой», BBC, 31.10.2018.
2 лістапада 2018 года ў Маскве затрымалі 14-гадовага падлетка-васьмікласніка па падазрэнню ў вырабе бомбы, якую ён па афіцыйнай інфармацыі збіраўся ўзарваць на «Рускім маршы» у мікрараёне Любліна 4 лістапада 2018 года. Па словах прадстаўнікоў праваахоўных органаў, у кватэры школьніка знайшлі выбуховае прыстасаванне і кампаненты для яго вырабу. Telegram-канал «Силовики» напісаў, што менавіта яму зрабіў апошні званок падазраваны у тэракце ў Архангельску. Была распачата крымінальная справа па 2 артыкулах: 222.1 УК РФ («Незаконнае набыванне і захоўванне выбуховых рэчываў») і 223.1 УК РФ («Незаконны выраб выбуховых прыстасаванняў»), з максімальным пакараннем да 12 гадоў пазбаўлення волі. Па словах родзічаў маладога чалавека, сілавікі прынялі за выбуховае прыстасаванне «дзіцячую бомбачку», гэта значыць , якімі часта песцяцца падлеткіПравоохранители приняли «детскую бомбочку» за серьёзную угрозу — tv360.
Асоба нападніка «BBC World Service» са спасылкай на мясцовыя крыніцы называе імя нападніка — Міхаіл Васільевіч Жлабіцкі, 17-гадовы навучэнец Архангельскага політэхнічнага тэхнікума (раней ГПТУ № 25)«Russia Arkhangelsk blast: Teen blows himself up at FSB office», BBC, 31.10.2018Взрыв в здании ФСБ в Архангельске. Что известно о человеке с бомбой, Русская служба BBC, 31.10.2018.. Губернатар Арлоў сцвярджаў, што Жлабіцкі пражываў у пасёлку Лахта Прыморскага раёна Архангельскай вобласці. У сваім пасланні перад тэрактам у чаце «Речи Бунтовщика» у «Telegram», размешчаным у 8:45 пад нікнэймам «Валяр’ян Паноў», ён узяў на сябе адказнасць за тэракт, пазначыўшы, што «прычыны для вас цалкам зразумелыя», адзначыўшы, што ФСБ «». Прыхільнік ідэалогіі анарха-камунізмуАнархист взорвался на входе. В здании УФСБ по Архангельской области совершен теракт. У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» пад псеўданімам «» (у гонар рускага нігіліста і рэвалюцыянера XIX стагоддзя).
Рэакцыя на здарэнне
Губернатар вобласці 1 лістапада абвінаваціў у тым, што адбылося, апазіцыю. Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны ў часе прамой трансляцыі на сваім ютуб-канале адказаў губернатару, што той сам вінен у здарэнні, і парэкамендаваў яму «паправіць дарогі, зрабіць вадаправод у XXI стагоддзі».
Журналіст Уладзімір Салаўёў абвінаваціў у здарэнні , і , звязаўшы тэракт у Архангельску з мінулай 28 кастрычніка акцыяй «За вашых і нашых дзяцей» у падтрымку фігурантаў спраў «» і «» («Пензенская справа») каля будынка ФСБ у МасквеПропагандист Соловьёв назвал Плющева, Винокурову и Гудкова ответственными за взрыв в Архангельске .
на сваім ютуб-канале шматкратна выказаў шкадаванне на конт гібелі 17-гадовага тэрарыста.
у эфіры «Эхо Москвы» сказаў: «Калі ФСБ зробіць памылку і ператворыць гэтую падзею ў пачатак барацьбы з тымі, хто іх ненавідзіць, то яны апынуцца ў небяспечным становішчы, таму што стануць прывабнай мішэнню для маладых людзей, якія з вельмі простым светапоглядам»Глеб Павловский: Архангельский теракт может стать для ФСБ тревожным звоночком. 31 октября 2018.
Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў у сувязі з выбухам у будынку УФСБ па Архангельскай вобласці і нападам на УФСБ па Хабараўскім краі 21 красавіка 2017 года выразіў занепакоенасць пераходам моладзі да сілавых акцый супраць уладыДиректор ФСБ обеспокоен переходом молодёжи к силовым акциям против власти, 8 ноября 2018.
Крымінальныя справы, звязаныя з тэрактам па артыкуле 205.2 У лютым 2019 года Следчым упраўленнем па Пскоўскай вобласці была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205.2 ч. 2 УК РФ (публічнае апраўданне тэрарызму) у дачыненні да пскоўскай журналісткі Святланы Пракоп’евай. 7 лістапада 2018 года ў эфір радыёстанцыі «Эхо Москвы в Пскове» выйшаў выпуск аўтарскай перадачы Святланы Пракоп’евай «Минутка просветления» пад назвай «Репрессии для государства» аб тым, што ў Расіі няма ўмоў для палітычнага актывізму. У перадачы прагучаў тэкст, «які ўсведамляў» учынак Міхаіла Жлабіцкага. «Эхо Москвы в Пскове» і інтэрнэт-партал «», якія ўваходзяць у склад медыяхолдынга «Гражданская пресса», атрымалі папярэджанні Раскамнагляда і прадпісанне выдаліць размешчаныя матэрыялы (у аўдыё- і тэкставым фармаце) Пракоп’евай, а таксама былі аштрафаваны на 150 тысяч і 200 тысяч рублёў адпаведна за злоўжыванне свабодай слова («вытворчасць альбо выпуск прадукцыі, якая змяшчае публічныя заклікі да тэрарыстычнай дзейнасці ці матэрыялы, якія апраўдваюць тэрарызм»)Статья Светланы Прокопьевой. Репрессии для государства«Акценты» Донецкого: Дело Прокопьевой, казус Торбич и «крутые» маршруты «Псковпассажиравтотранса»«Не рыпайтесь, быстро к стене!»: уголовное дело против псковской журналисткиВозбуждение дела против ведущей «Эха Москвы в Пскове» признали законным.
Праз некалькі месяцаў у Выцегры, што на паўночным захадзе Валагодскай вобласці, была ўзбуджана крымінальная справа на лідара мясцовай ячэйкі КПРФ Надзею Уладзіміраўну Рамасенка. У цяперашні час яна чакае суда. Раней яна неаднаразова паведамляла аб пагрозах з боку сілавікоў.
22 сакавіка 2019 года двое анархістаў, праязджаючы на матацыкле каля будынка консульскага аддзела пасольства Расіі ў Афінах, кінулі ў будку аховы гранату. Пры выбуху ніхто не загінуў. У сваёй заяве анархісты адзначаюць, што акцыя стала адказам на ваенныя злачынствы, здзейсненыя расійскім рэжымам, і помстай за згубу Жлабіцкага. Згаданы таксама рэпрэсіі ўлад супраць іншых расійскіх анархістаўГреческие анархисты посвятили взрыв у консульства России Жлобицкому // Грани.ру, 19.04.2019.
Заўвагі
Спасылкі
Рэпартаж з месца падзей // BBC Актывістку КПРФ абвінавацілі ва ўхваленні тэрарызму
Катэгорыя:Тэракты-самагубствы Катэгорыя:Падзеі 31 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2018 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2018 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Расіі Катэгорыя:Архангельск