Майсей Фраймавіч Шварцман (нар. , в. Курныкы, Вінніцкая вобласць, Украіна — , Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Пасля школы скончыў Вінніцкі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам, загадчыкам раённага аддзела народнай адукацыі ў горадзе Хмільныку Вінніцкай вобласці. Затым загадчыкам партыйнага кабінета Тыўраўскага райкама партыі.
У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны прыйшоў у ваенкамат дабраахотнікам. З ліпеня 1941 года ўдзельнічаў у баях. Баявое хрышчэнне прыняў пад горадам Крыжопіль. Абараняў Маскву, ваяваў пад Вялікімі Лукамі. Асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі ўлетку 1944 года.
25 чэрвеня 1944 года пераправіўся на левы бераг ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Грынёва Бешанковіцкага раёна. Пры абароне плацдарма памёр у баі.
Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка БешанковічыБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага СаюзаШварцман, Моисей Фроимович.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковічах