Нае́зд () — першапачаткова, у старым польскім заканадаўстве, спосаб выканання вырашэння суда сіламі істца. Пазней — узброены напад з мэтай адабрання ўласнасці.

Гісторыя Польшча Наезд, як шлях выканання вырашэння суда сіламі істца, у старым польскім заканадаўстве быў звычайным спосабам выканаўчага справаводста. Традыцыя была абумоўленая слабасцю ўлады і дэ-факта была дзейсным шляхам абароны шляхтай сваіх праў.Bardach J., Leśnodorski B., Pietrzak M. Historia ustroju i prawa polskiego, wyd. LexisNexis, Warszawa 2003, s. 13.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэчы Паспалітай, наезд быў чацвёртым, самым крайнім спосабам выканання рашэння суда. Ён праводзіўся пры неэфектыўнасці першых трох этапаў выканаўчага справаводства, паводле ўказання старасты павета, як правіла, сіламі істца.Мальченко О. Шляхетські наїзди у світлі маєткових актів кінця XVI — першої половини XVII ст. (військовий аспект). «Київська старовина», 1997, № 3—4.

На канец XVII стагоддзя наезды сталі праводзіцца і без удзелу ўлад павета, фактычна ператварыўшыся ў незаконныя набегі з мэтай адабрання чужой уласнасці.Zygmunt Gloger Zajazdy // Encyklopedia staropolska, tom IV., Warszawa, Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900.

Вялікае Княства Літоўскае У ВКЛ наезд быў нападам на маёнтак, спалучаным з гвалтоўнымі дзеяннямі, пашкоджаннем ці рабаваннем маёмасці, захопам зямель і сялян. З дапамогай наезду феадалы імкнуліся павялічыць свае ўладанні і маёмасці або вырашыць спрэчкі самасудам. Звычайна наезд чыніўся самім феадалам з удзелам слуг або ён падбухторваў на гэта іншых залежных ад яго людзей.

Пакаранне за наезд не было дакладна акрэслена ў Судзебніку 1468 года, таму ў кожным выпадку яго вызначаў сам вялікі князь з панамі-радай. У Статуце ВКЛ 1588 года наезду прысвечана 15 артыкулаў, якія вызначалі некалькі відаў наезду, у тым ліку просты, гвалтоўны, крывавы, зроблены ў ваенны час. Пры вызначэнні пакарання ўлічваўся маёмасны стан і саслоўная прыналежнасці злачынцаў і пацярпелых. Справы разглядаў гаспадарскі суд, Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, гродскі суд таго павета, дзе адбывалася злачынства.

Злачынцы, схопленыя на месцы ці на працягу сутак пасля наезду, падлягалі неадкладнай дастаўцы ў суд без папярэдняга ўручэння позваў. Злачынец, які без уважлівай прычыны не прыходзіў у суд па позве ці адмовіўся з’явіцца, мог быць выгнаны за межы дзяржавы (за зробленае ім злачынства належала кара смерцю). За наезд, абцяжараны забойствам, смяротнай кары палягалі і саўдзельнікі, з іх спаганялася таксама двайная галоўшчына і кампенсацыя навязкай. За нанясенне ран непасрэднага выканаўцу каралі смерцю, а саўдзельнікаў — турэмным зняволеннем. Шляхціц, чальцы сям’і якой зрабілі наезд, павінен быў асабіста даставіць іх у суд, інакш да адказнасці прыцягвалі яго самога.

Пацярпелыя мелі права на неабходную абарону і не неслі адказнасці, калі забівалі каго-небудзь з тых, хто нападаў. Пра нанясенне пабояў і ран сведчыў возны. Пасля гэтага рабілася афіцыйная заява ў суд з абавязковым занясеннем яе ў адпаведныя кнігі. Па справах аб наездзе Статут вызначаў 3-гадовы тэрмін даўнасці. Калі на працягу яго пацярпелы не звяртаўся ў суд, то траціў права на судовы разгляд.

У літаратуры Найбольш вядомым літаратурным апісаннем наезду ёсць твор Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (), створаны ў Парыжы ў 1832—1834 гадах. Поўная назва гэтай эпічнай паэмы — «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд у Літве. Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам» ().

Літаратура А. В. Блануца. НАЇЗД // Енциклопедія історії України : у 10 т. : [укр.] / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2003. — Т. 1 : А — В. — 688 с. : іл. — ISBN 966-00-0734-5. Gąsiorowski A. Dobrzy i podlejsi: Pryczynek do dziejуw kary pуznosredniowiecznej w Polsce. «Czasopismo prawnohistoryczne», 1985, t. 37, zesz. 2. Гулевич В. «Наїзди» у русько-литовському праві XV — кінця XVI ст. (Розвиток та еволюція права на прикладі наїздів). В кн.: Просемінарій: Медієвістика: Історія Церкви, науки і культури, вип. 5. К., 2003.

Катэгорыя:Гісторыя права Літвы Катэгорыя:Права Рэчы Паспалітай